Дэлфін Далмау-і-Генер (; 1891, , Іспанія — 1965, , Іспанія) — іспанскі педагог, лінгвіст, эсперантыст.

Біяграфія У 17 гадоў Далмау стаў выкладчыкам у моўнай школе Берліца ў Барселоне, пазней у каледжы Монт-д’Ор дэ Вальпарадзіс ў Тэрасе. Вёў урокі іспанскай і французскай граматыкі з 1914 па 1917 гады ў Байе-Бланку. У 1918 годзе заснаваў першы ліцэй з вывучэннем СМІ і тэхнічных навук, які ў 1940 годзе пераўтварыўся ў Інстытут журналістыкі Бельпост. Супрацоўнічаў з рознымі перыядычнымі выданнямі, быў рэдактарам часопіса «Clarisme». Быў вядомым паліглотам і сусветна прызнаным эсперантистом, працаваў рэдактарам часопіса «Kataluna Esperantisto» і прэзідэнтам Каталонскай федэрацыі эсперанта, у якой быў адным з вядучых ідэолагаў разам з Фрэдэрыкам Пухула-і-Валес.

Асаблівую вядомасць Далмау-і-Генер атрымаў як стэнограф: ён выпусціў першыя дзве пласцінкі для вывучэння каталонскай мовы з галасамі Пумпеу Фабры і Мерсе Родореда, а таксама псіхалагічныя апавяданні і зборнікі заданняў «Пасіўнае паліглотства» (Poliglotisme passiu, 1936) і «Лінгвістычныя тлумачэнні» (Aclariments lingüístics, 1962). Даследаванні Далмау сталі знакам для педагагічнай лінгвістыкі заняцца пытаннямі, звязанымі з інтэрлінгвістыкай, прота-эсперанталогіяй, педагогікай, сацыялінгвістыкай і філасофіяй мовы. Далмау заўсёды быў у авангардзе культуры і ведаў, якім важным з’яўляецца ўніверсалізм (неабходнасць у міжнароднай дапаможнай мове) і інтэграцыя каталонскага грамадства без якіх-небудзь расколаў у грамадстве.

Прапанова аб пасіўным паліглотстве заключаецца ў развіцці і актыўным выкарыстанні ўласнай мовы, агульнаўжывальнай і размоўнай лексікі і імкненні зводзіць памылкі да мінімуму, але пры гэтым толькі з пасіўным выкарыстаннем як мага большай лексікі з іншых моў. Гэта быў прамежкавы этап паміж сітуацыяй моўнага імперыялізму на іспанскім і сусветным узроўні, які трэба было пераадолець, і фонам для ўзнікнення універсальнай мовы тыпу эсперанта.

Выбраныя творы

На каталонскай Seny i atzar. Llibreria Catalònia, Barcelona, 1932. Una altra mena d’en amor. Edicions Clarisme, Barcelona, 1933. Polèmica. Edicions Clarisme, Barcelona, 1934. Sinceritat. Imp. Flotats, Tarrassa, 1938. Poliglotisme passiu. Publicacions de «La Revista», Barcelona, 1936. Aclariments lingüístics. Rafael Dalmau, Editor, Barcelona, 1962.

На эсперанта Ilustrita lernolibro de Esperanto. 1938. Stenologio kaj stenografio. Barcelona, 1955. Dialekto, dialektiko. Editorial Belpost, Barcelona, 1956. Esperanta resumo de la stenologio kaj stenografio. Editorial E. Moreno Medrano, Barcelona, 1961.

Крыніцы

Літаратура Jordi Solé i Camardons, Poliglotisme i raó. El discurs ecoidiomàtic de Delfí Dalmau, Pagès Editors, Lérida, 1998.

Катэгорыя:Педагогі Іспаніі Катэгорыя:Мовазнаўцы Іспаніі Катэгорыя:Эсперантысты