Перламутраўка Аглая (Argynnis aglaja) — дзённы матылёк з сямейства німфалід.
Этымалогія лацінскай назвы Аглая у грэчаскай міфалогіі — «бліскучая», адна з трох харыт або грацый, дачок Зеўса і Эўрыномы, сястра Еўфрасіны і Таліі.
Апісанне Даўжыня пярэдняга крыла 23-30 мм Размах крылаў 44-56 мм. Верхні бок крылаў самца афарбаваны ў ярка-руды колер з чорнымі плямамі. Афарбоўка самкі кантраснейшая, з пашыранымі чорнымі плямамі. Сустракаюцца самкі з больш цёмнай афарбоўкай — f. suffusa (Tutt).
У постдыскальнай вобласці на ніжнім баку задняга крыла вочкі адсутнічаюць, прыкаранёвая частка крыла з выяўленым зеленаватым адценнем. Ніжні бок крылаў з яркімі серабрыстымі плямамі.
Арэал Арэал віду ўключае Паўночна-заходнюю Афрыку, знешнетрапічную Еўразію. Перламутраўка Аглая распаўсюджаная па ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы, адсутная толькі на большай частцы стэпавай зоны Украіны і ў Прыкаспійскай нізіне, а таксама на поўнач ад падзоны сярэдняй тайгі. З’яўляецца шырока распаўсюджаным відам у сярэдняй паласе Расіі, Карпатах, у гарах Крыма і Каўказа. Сустракаецца таксама ў Японіі.
Месцапражыванні Засяляе розныя лугі, лясныя ўзлескі, паляны, абочыны лясных дарог, рэдкалессі, берагі рэк і вадаёмаў. У гарах насяляе лугі ў лясным поясе«Дневные бабочки Восточной Европы». CD определитель, база данных и пакет программ «Lysandra». И. Г. Плющ, Д. В. Моргун, К. Е. Довгайло, Н. И. Рубин, И. А. Солодовников. Минск, 2005.. У Гімалаях матылёк сустракаецца на вышыні каля 3 000 м.
Падвіды
A. a. aglaja На ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы. Паўднёвая і Цэнтральная Еўропа, Каўказ, Алтай, Саяны, Заходняя і Паўднёвая Сібір A. a. borealis (Strand, 1901) Еўропа, Сібір, Далёкі Усход Расіі, Камчатка A. a. lyauteyi (Oberthür, 1920) Марока (Сярэдні Атлас) A. a. excelsior (Rothschild, 1933) Марока A. a. ottomana (Röber, 1896) Арменія, Талыш A. a. gigasvitatha (Verity, 1935) Цянь-Шань, Дарваз, Алай, Паўднёвы Алтай A. a. vitatha (FMoore, 1874) Памір A. a. clavimacula (Matsumura, 1929) Поўдзень Усурыйскага краю A. a. kenteana (Stichel, 1901) Забайкалле, Поўнач Усурыйскага краю, Амур A. a. tonnai (Matsumura, 1928) Сахалін A. a. bessa (Fruhstorfer, 1907)
Біялогія Развіваецца ў адным пакаленні. Лёт матылькоў з сярэдзіны чэрвеня (часам з канца мая) па сярэдзіну жніўня. Від з’яўляецца схільным да міграцый. Матылькі харчуюцца нектарам астравых і бабовых. Матылі лётаюць на брыючым палёце.
Размнажэнне Яйцы адкладаюцца самкай паштучна або на на лісце і сцябле кармавой расліны вусеняў — фіялкі, альбо на суседнія да іх расліны. Яны прымацоўваюцца нетрывала і могуць лёгка стрэсвацца на глебу. Яйцы адкладаюцца самкай паасобку. За дзень адкладаецца да 100 яец. Яйцы жаўтлявага колеру, канічнай формы, рабрыстыя, дыяметрам каля 1 мм. З часам іх колер змяняецца на чырвоны, а потым, перад выхадам вусеняў, колер яец становіцца шэрым. Вусені вылупляюцца ў канцы лета або восенню, праз 2-3 тыдні пасля адкладвання яец. Яны практычна не харчуюцца і зімуюць у першым узросце. Часам зімуюць спелыя яйцы. Даўжыня вусеня апошняга ўзросту да 40-44 мм. Вусені чорнага колеру, з шэрагам чырвоных плям па баках брушных сегментаў. Днём яны хаваюцца, а харчуюцца ноччу. Акукліваюцца ў лёгкім кокане паміж сцебламі раслін, паблізу паверхні глебы, прымацоўваючыся крэмастарам да вертыкальнай паверхні. Стадыя кукалкі доўжыцца каля 2 тыдняў.
Кармавыя расліны вусеняў Фіялкі (Viola sp.), фіялка сабачая, фіялка апушаная, фіялка балотная, Viola riviniana, браткі, фіялка высокая. У якасці кармавых раслін прыводзяцца таксама Polygonum bistorta і гарошак (Vicia)Львовский А. Л., Моргун Д. В. Определители по флоре и фауне России. Выпуск 8 // Булавоусые чешуекрылые Восточной Европы. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2007. — 443 с. — 2000 экз. .
Спасылкі Argynnis aglaja (Linnaeus, 1758) — Перламутровка аглая
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Німфаліды