Трышын (, ) — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Трышынскага сельсавета. З 1968 года ў складзе Брэста.

Гісторыя

Вядома з XVI стагоддзя. Першы пісьмовы ўспамін пра вёску датуецца 1596 годам. Уваходзіла ў склад уладанняў епіскапаў Уладзімірскай і берасцейскай уніяцкай епархія.

У пачатку XX стагоддзя вёска, 2 маёнткі і ўрочышча пад той жа назвай уваходзілі ў склад Косіцкай воласці Брэсцкага павета, 350 жыхароў.

У часы Польскай Рэспублікі — вёска і фальварак у гміне Косічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939  года ў складзе БССР. У 1940—1968 гадах цэнтр Трышынскага сельсавета Брэсцкага раёна і калгаса «Маладая гвардыя». 7 лютага 1967 года да вёскі далучаны пасёлак цагельнага завода № 70Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).. У 1968 годзе ўвайшла ў склад Брэста. З 1978 года ў Маскоўскім раёне горада.

Забудова Асноўная вуліца вёскі стала працягам Маскоўскай вуліцы Брэста. У 2012 на месцы вёскі Трышын пачалося будаўніцтва аднайменнага мікрараёна, абмежаванага вуліцамі Маскоўскай, Багданчука, Васняцова.

Славутасці Бескурганны могільнік (II—III стагоддзі н. э.). Застаўся ад плямёнаў вельбарскай культуры Трышынскія могілкі 80-гадовы плюшч звычайны на Трышынскіх могілках — батанічны помнік прыроды мясцовага значэння. Абеліск у гонар расійскага военачальніка Аляксандра Суворава (1952), які быў тут падчас здушэння паўстання Касцюшкі. Санаторная школа інтэрнат па вуліцы Трышынскай, 20 — былая сядзіба ўкраінскага пісьменніка Аляксея Старажэнкі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Брэсцкага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста Катэгорыя:Маскоўскі раён (Брэст)