«Нам нужна одна победа» () — песня Булата Акуджавы, напісаная для мастацкага фільма Андрэя Смірнова «Беларускі вакзал» (1970). У карціне яе спявае сястра міласэрнасці Рая (Ніна Ургант). У фінале фільма музычная тэма паўтараецца ў аркестравай аранжоўцы без слоў.
Гісторыя стварэння Ідэя ўключыць у фільм «Беларускі вакзал» песню, напісаную Булатам Акуджавам, належала аўтару сцэнарыя Вадзіму Труніну. Акуджава пагадзіўся ўдзельнічаць у карціне толькі пасля прагляду ўжо адздыманых фрагментаў. Пазней паэт гаварыў, што яго прыцягнула магчымасць напісаць акопную песню — «з тых, што на фронце спявалі». Задача, пастаўленая стваральнікамі карціны, была няпростай: яны меркавалі, што песня будзе несці ў сабе асноўнае сэнсавае напаўненне эпілогу, а таму ў ёй павінны спалучацца трагічны і пераможны напал.
Пасля доўгіх пошукаў асноўнай тэмы нарадзіліся першыя два радкі; далей праца пайшла хутка. На пачатковым этапе самым важным для Акуджавы быў тэкст; мелодыю ён сур’езна не ўспрымаў і разглядаў яе як дапаможны сродак — «проста каб лягчэй складалася». На «Масфільме», куды аўтар прынёс рукапіс «Дэсантнага батальёна», яго чакаў не толькі Андрэй Смірноў, але і Альфрэд Шнітке. Іх рэакцыя на пачуты марш была дыяметральна процілеглай: кампазітару больш спадабалася музыка, рэжысёру — вершы. Пасля менавіта Шнітке, які запісаў аркестравую версію песні, настаяў на тым, каб і ў фільме, і на пласцінцы, якая выйшла праз некаторы час, аўтарам музыкі быў названы Акуджава.
Мастацкія асаблівасці тэксту На працягу ўсёй песні вар’іруецца толькі першы куплет, напісаны трохстопным ямбам; ён жа задае галоўную тэму і стварае вобраз выпаленай зямлі, на якой «птицы не поют, деревья не растут» (). У другім куплеце паказваецца карціна бою; трэці — па сваёй рэзкасці «Нас ждёт огонь смертельный!» () — нагадвае язык полымя, які ўзняўся ўвысь. Рэфрэн песні «одна на всех, мы за ценой не постоим» () стаў сапраўды народным.
Пры аналізе тэксту Дзмітрый Быкаў звярнуў увагу на радок «Горит и кружится планета» (), назваўшы яе бліскучым:
Паводле слоў даследчыка Яўгена Шрагавіца, пры напісанні песні Акуджава не проста выкарыстоўваў уласны франтавы вопыт, але і стварыў зборны вобраз батальёна — людзей, якія схаваны пад займеннікам «мы». Тэкст дае магчымасць казаць пра час і месца апісаных у ёй падзей: словы «От Курска и Орла» () — гэта прамая адсылка да бітвы на Курскай дузе ў ліпені — жніўні 1943 года.
Музычная тэма Аранжоўку песні, зробленую Альфрэдам Шнітке, даследчыкі называюць «шэдэўрам музычнай драматургіі»; фінальная хроніка карціны, сцэна сустрэчы воінаў на Беларускім вакзале, у якую яна ўключана, па сіле ўздзеяння нагадвае эпізоды «ўсенароднага яднання» са стужкі «Ляцяць жураўлі». Марш быў запісаны ваенным духавым аркестрам, у якім асобным інструментам належала ўласная роля:
Сам аўтар пры выкананні гэтай песні змяняў тэмп: пачынаў павольна, з засяроджаным высілкам, «які нібыта адлюстроўвае пакутлівую цяжкасць пачатку вайны»; затым тэмп паскараўся, а ў трэцім куплеце станавіўся стрыманым, адхіленым. У фінальным паўторы пра «огонь смертельный» () зноў адбывалася нарастанне ўнутранага напружання.
Песня з фільма, якая не прызначалася, паводле меркавання даследчыкаў, для выкарыстання на парадах, ператварылася ў «элегічны марш» і стала гімнам дэсантных войскаў. Акуджава праз гады паўжартам прызнаваўся, што ўпершыню адчуў сябе музыкантам, калі ўбачыў па тэлевізары сустрэчу высокіх гасцей Савецкага Саюза, якія прыбылі на ўрадавы аэрадром; іх рух ад трапа самалёта суправаджаўся песняй «Нам нужна одна победа».
Катэгорыя:Песні Расіі Катэгорыя:Песні СССР Катэгорыя:Песні на рускай мове Катэгорыя:Песні пра Вялікую Айчынную вайну Катэгорыя:Песні з кінастужак Катэгорыя:Песні Булата Акуджавы