Лідзія Мей (Лідзія Юханаўна Старкапф-Мей; , 2 ліпеня 1896 — 14 верасня 1965) — эстонская мастачка-акварэлістка, майстар нацюрмортаўНовое в жизни, науке, технике: Литература и искусство, Выпуски 1-24. 1965.
Біяграфія Нарадзілася на эстонскім востраве Хіюмаа і была сярэдняй з траіх дзяцей у сям’і капітана карабля. Усе тры сястры прысвяцілі сябе мастацтву. Лідзія і Наталля сталі прадстаўніцамі мастацкага цячэння «Новая прадметнасць», якое закранула эстонскае мастацтва ў 1920-х гадах, а Крысціна стала скульптарам.
У 1915 годзе Мей скончыла Талінскую жаночую гімназію, вывучала архітэктуру ў Жаночым політэхнічным інстытуце ў Петраградзе да 1918 года, затым вярнулася ў Эстонію. У 1919 годзе ўдзельнічала ў выстаўцы мастацкага аб’яднання «Палас». Вучылася жывапісу ў Мікалая Трыйка. У 1920—1921 гадах працавала настаўнікам малявання ў педагагічным каледжы ў Тарту. Атрымала вядомасць як аўтар акварэляў у канцы 1920-х, яе працы былі на выстаўках у Амстэрдаме, Рызе, Хельсінкі, Берліне і іншых гарадах. У пачатку 1940-х гадоў займалася ілюстрацыяй дзіцячых кнігКнижная летопись, Том 117. 1941. Нацюрморты Лідзіі Мей адрозніваюцца яркасцю і багаццем колераў.
У 1925 годзе — член Эстонскага цэнтральнага таварыства Мастакоў выяўленчага мастацтва (EKKKÜ), у 1931—1935 гадах уваходзіла ў Групу Эстонскіх Мастакоў (EKR), У 1936 годзе — член Таварыства прыкладнога мастацтва (RaKü), з 1946 года — член Саюза мастакоў Эстоніі.
У 1920—1928 гадах была жонкай скульптара Антона Старкопфа, таму часам згадваецца як Лідзія Мей-Старкопф.
Памерла ў 1965 годзе ў Таліне.
Творы Лідзіі Мей захоўваюцца ў Эстонскім мастацкім музеіГосударственный художественный музей ЭССР. «Периодика», 1981.
Узнагароды 15 верасня 1956 года ўзнагароджана Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССРВедамасці Эстонскай ССР.
Спасылкі
Аўтапартрэт (1931) Mai Lewin: Neue Sachlichkeit in Estonian Art Pihlak, Elvi: «Lydia Mei — Natüürmortide ja lillemaalide meister» in: Kunst Vol. 1962,1 pgs 16-20. Tallinn.
Катэгорыя:Мастакі Эстоніі Катэгорыя:Акварэлісты СССР