Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017 (27-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2017-га года.
У турніры разыгрывалася дзве пуцёўкі ў Першую лігу 2018. Лідарства хутка пасля пачатку турніру захапіў жыткавіцкі ЮАС. За другое месца пэўны час шла барацьба паміж «Чысцю» і «Клецкам», аднак у выніку «Чысць» здолела замацавацца на другім радку і нават стала пагражаць ЮАС. Тым не менш, жыткавіцкая каманда захавала першы радок табліцы, за некалькі тураў да фінішу разам з «Чысцю» забяспечыўшы выхад у Першую лігу.
Склад удзельнікаў Пераможцы Другой лігі 2016 — «Хваля», «Асіповічы» і «Клецк» — атрымалі права ўдзельнічаць у Першай лізе. Аднак «Асіповічы» і «Клецк», не маючы спачатку дастатковых сродкаў на ўдзел у Першай лізе, доўгі час вагаліся наконт удзелу. У выніку, «Асіповічы» заявіліся ў Першую лігу, а «Клецк» вырашыў застацца ў Другой лізе. Яму на змену былі запрошаны «Нёман-Агра» і «Маладзечна-ДЮСШ-4», амаль перад самым пачаткам Першай лігі стаўбцоўскі клуб пацвердзіў свой удзел у турніры.
Папярэдні склад Другой лігі сезону 2017 года быў абвешчаны ў канцы сакавіка ў складзе 14 клубаўВо второй лиге чемпионата Беларуси сезона-2017 примут участие минимум 14 команд. Аднак пазней ад удзелу адмовіўся мазырскі «Мантажнік», а замест ДЮСШ-ДБК быў заяўлены створаны на яго базе рэчыцкі «Спутнік». Ужо перад самым стартам турніру да лігі далучылася гомальская «Зборная ТФ», у выніку колькасць удзельнікаў лігі склала 14 камандВо второй лиге сыграет 14 команд.
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам Клубы, якія папоўнілі Другую лігу «Ашмяны» (16-е месца ў Першай лізе 2016 і вылет у Другую лігу) «Зборная ТФ» (Гомель) (дэбютант лігі) «Любань» (каманда вярнулася ў чэмпіянат Беларусі пасля гадавога перапынку) СДЮШАР-3 (Пінск) (дэбютант лігі) СДЮШАР-8 (Гомель) (дэбютант лігі) «СМІаўатранс» (Смалявіцкі раён) (дэбютант лігі) «Спутнік» (Рэчыца) (дэбютант лігі, створаны на базе гомельскага ДЮСШ-ДБК) «Узда» (каманда вярнулася ў чэмпіянат Беларусі пасля гадавога перапынку) «Энергетык-БДАТУ» (Мінск) (дэбютант лігі)
Клубы, якія пакінулі Другую лігу «Хваля» (Пінск) (1-е месца ў Другой лізе 2016, выхад у Першую лігу) «Асіповічы» (2-е месца ў Другой лізе 2016, выхад у Першую лігу) «Нёман-Агра» (Стоўбцы) (4-е месца ў Другой лізе 2016, атрыманне месца ў Першай лізе) «Вертыкаль» (Калінкавічы) (7-е месца ў Другой лізе 2016, адмова ад удзелу) «Мантажнік» (Мазыр) (8-е месца ў Другой лізе 2016, адмова ад удзелу) «Тарпеда» (Магілёў) (10-е месца ў Другой лізе 2016, адмова ад удзелу) «Рагачоў-МК» (11-е месца ў Другой лізе 2016, адмова ад удзелу) ДЮСШ-ДБК (Гомель) (12-е месца ў Другой лізе 2016, замест быў заяўлены створаны на яго базе рэчыцкі «Спутнік»)
Перайменаванні клубаў «Ашмяны» змянілі назву на «Ашмяны-БДУФК «Забудова-Строй» змяніла назву на «Чысць»
Клубы-ўдзельнікі
КлубМесца ў сезоне 2016ГорадСтадыёнУмяшчальнасць Ашмяны-БДУФК 16 у Першай лізе Ашмяны ФАК || 525 Вікторыя 9 Мар’іна Горка Гарадскі || 1500 Зборная ТФ - Гомель «Гомсельмаш» ||3000 Клецк 3 Клецк Гарадскі ||1000 Любань - Любань ДЮСШ ||1603 Маладзечна-ДЮСШ-4 5 Маладзечна Гарадскі ||4800 СДЮШАР-3 - Пінск Акадэмія футбола СДЮШАР-8 - Гомель СДЮШАР-8 ||1 500 СМІаўтатранс - Акцябрскі ФАК ||400 Спутнік - Рэчыца «Цэнтральны» ||3000 Узда - Узда Гарадскі ||900 Чысць 6 Чысць «Школьны» ||500 Энергетык-БДАТУ - Мінск БДАТУ ||781 ЮАС 13 Жыткавічы «Цэнтральны» ||700
Турнірная табліца
1 З «Ашмян-БДУФК» зняты 5 ачкоў за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезоне 2016.
Вынікі матчаў
Статыстыка ігракоў Бамбардзіры №ГулецКлубГалы1 Дзмітрый КупнеўскіАшмяны-БДУФК312 Віктар ЛагуцінЮАС263 Вадзім МіхалевічАшмяны-БДУФК224 Аляксей КашэўскіЧысць185 Ягор ЛяшчынскіЛюбань, Клецк176 Дзяніс КазючыцЧысць16- Дзяніс МарозКлецк16- Сяргей ЗабалоцкіСпутнік169 Януш ЛадуцькаАшмяны-БДУФК1510 Мікалай ГурыновічВікторыя1411 Дзяніс КішкурнаСМІаўтатранс1212 Аляксей АляксеенкаЭнергетык-БДАТУ1113 Сяргей КошальМаладзечна-ДЮСШ-410
Крыніца: Football.By
Спасылкі
2017 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2017 годзе Катэгорыя:2017 год у футболе