thumb|Карл Лібкнехт 480px|thumb|<center>Атрад спартакістаў Саюз Спартака () — марксісцкая арганізацыя ў Германіі пачатку XX стагоддзя. У час Першай сусветнай вайны заклікаў да сусветнай пралетарскай рэвалюцыі, якая зрыне сусветны капіталізм, імперыялізм і мілітарызм.
Са жніўня 1914 года будучы Саюз Спартака ў Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі складаў апазіцыйную групу Інтэрнацыянал, якая ў 1916 годзе атрымала назву група Спартака, з 1917 года ўяўляла левае, рэвалюцыйна-сацыялістычнае крыло Незалежнай сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (НСДПГ), якая адпала ад СДПГ. Лістападаўскую рэвалюцыю 1918 года спартакісты сустрэлі па-за якой-небудзь партыяй і, высунуўшы лозунг «Уся ўлада Саветам!», дамагаліся стварэння ў Германіі савецкай рэспублікі. 1 студзеня 1919 года Саюз Спартака ўвайшоў у новую Камуністычную партыю Германіі.
Група «Інтэрнацыянал» была ўтворана па ініцыятыве Розы Люксембург увечары 4 жніўня 1914 года пасля таго, як фракцыя СДПГ у рэйхстагу прагаласавала за прадастаўленне ваенных крэдытаў. Група выступала супраць палітыкі «грамадзянскага міру», высунутай кайзераўскім урадам і падтрыманай СДПГ і заклікала да міжнароднай салідарнасці рабочых супраць вайны. Група Інтэрнацыянал адпрэчвала вайну, якая не адказвала інтарэсам народаў і пралетарыяту і ўяўляла сабой генацыд, які здзяйсняецца пануючай імперыялістычнай буржуазіяй. У студзені 1916 года група пачала выдаваць уласную газету «Пісьмы Спартака» (), дзякуючы якім палітычная група атрымала новае імя. Спартак, правадыр паўстання рабоў у Старажытным Рыме, быў добра вядомым сімвалам супраціўлення прыгнечаных супраць эксплуататараў і адпавядаў марксісцкай тэорыі гістарычнага матэрыялізму, у адпаведнасці з якім гісторыяй рухае класавая барацьба.
Група Спартака ў красавіку 1917 года ўвайшла ў склад новай НСДПГ, захаваўшы статус самастойнай групы. Па ініцыятыве датэрмінова вызваленага з турэмнага зняволення Карла Лібкнехта 11 лістапада 1918 года група атрымала новую назву — «Саюз Спартака», які стаў незалежнай палітычнай арганізацыяй.
Падчас Лістападаўскай рэвалюцыі Саюз Спартака заклікаў да раззбраення войскаў, перадачы ключавых галін прамысловасці народу і стварэнне «свабоднай савецкай рэспублікі» (Карл Лібкнехт абвясціў яе яшчэ 9 лістапада 1918 года). Саюз Спартака разам з іншымі левымі рэвалюцыйнымі арганізацыямі ўтварыў на пярэдадне новага 1919 года Камуністычную партыю Германіі.
У студзені 1919 года спартакісты і незалежныя сацыял-дэмакраты абвясцілі ўсеагульную забастоўку і паднялі паўстанне, але падчас сутыкненняў з кайзераўскай арміяй і ўтворанымі з яе фрайкорамі, якія падпарадкоўваліся часоваму ўраду Фрыдрыха Эберта, яно было задушана, і многія спартакісты былі забіты.
Вядомыя спартакісты Генрых Брандлер Леа Ягіхес Паўль Леві Карл Лібкнехт Роза Люксембург Юліян Мархлеўскі Эрнст Маер Франц Мерынг Вільгельм Пік Ота Руле Аўгуст Тальгаймер
Гл. таксама Люксембургіянства Паўстанне спартакістаў
Спасылкі Артыкул у ВСЭ
Катэгорыя:Лістападаўская рэвалюцыя Катэгорыя:Веймарская рэспубліка Катэгорыя:Палітычныя партыі Веймарскай рэспублікі Катэгорыя:Камуністычныя партыі Германіі Катэгорыя:Леварадыкальныя арганізацыі Катэгорыя:Марксізм у Германіі