Pomacea canaliculata — від прэснаводных малюскаў класа Бруханогіх (Gastropoda).

Назва У англійскай і нямецкай мовах Pomacea canaliculata называюць «яблычным слімаком».

Жыццёвы цыкл

Усяедны. Адкладае яйцы ружовага колеру.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання Паходзіць з Паўднёвай Амерыкі. На сённяшні дзень распаўсюджаны ў трапічных краінах. Знішчае і выцясняе папуляцыі мясцовых малюскаў і шкодзіць насаджэнням рысу і Colocasia esculenta.

Практычнае выкарыстанне Ужываецца ў ежу ў Кітаі і Тайландзе.

Спажыванне непрыгатаванага малюска прыводзіць да заражэння Angiostrongylus cantonensis і захворвання ангіястрангілёзам.

У краі Ісаан, Тайланд, гэтага малюска збіраюць жанчыны і дзеці на працягу дажджлівага сезону ў сажалках, палях і багністых мясцовасцях. У сухі сезон яго трэба даставаць з-пад глею. Сабраных малюскаў мыюць, прапарваюць і аддзяляюць ад ракавіны. Ядуць са смажаным рысам, перцам, рыбным соусам і лаймам.

Спасылкі Pomacea canaliculata // The IUCN Red List of Threatened Species — URL

Катэгорыя:Бруханогія