«DZIDZIO» (Дзідзьё) — украінскі поп-гурт, заснаваны ў 2009 годзе(укр.) . Праверана 31 ліпеня 2016.. Выступае ў жанры «камедыйнага антыгламурнага попа». Выкарыстоўвае говар украінскай мовы, суржык і ненарматыўную лексікуТормахова Вероніка Миколаївна. Вплив Гурту «Брати Гадюкіни» На Розвиток Української Рок- та Поп-Культури // Актуальні проблеми історії, теорії та практики художньої культури, 2014. Випуск 33, С. 320—322. (укр.) .

Гісторыя Гурт DZIDZIO быў створаны ў 2009 годзе ў горадзе Наваяварыўск, Львоўскай вобласці, пры падтрымцы Андрэя Кузьменка. У яго склад увайшлі Міхаіл Хома (Дзідзьо) і Алег Турко (Лёсік). Пазней далучыўся яшчэ адзін удзельнік — Назары Гук (Юлік). Да гэтага моманту Дзідзьо здабыў папулярнасць у Інтэрнэце дзякуючы сваім маналогам пра парсючка Мэйсана — «ідэйным натхняльнікам гурта».

Першы поспех DZIDZIO прынесла выкананне песні «Старі фотографії» гурта «Скрабін». Наступным хітом гурта стала песня «Ялта», словы і музыку для якой напісаў Андрэй КузьменкаТекст, акорди «Ялта» — Дзідзьо, Лесик Сам — Українські пісні. Гурт набыў вялікую папулярнасць у інтэрнэце, іх фан-клуб «У Кантакце» налічвае больш за 200 тысяч падпісчыкаў.

Летам 2012 года адбылася прэм’ера кліпа на песню «ХА-ХА-ХА», а ў кастрычніку выйшаў аднайменны альбом. Вясной 2013 года выйшла іх новая песня «Сусіди». У сакавіку таксама выйшаў караоке-дыск групы ў DVD-фармаце. 18 мая 2013 года адбыўся сольны канцэрт гурта DZIDZIO на стадыёне «Арэна Львоў», які наведалі каля 25 000 гледачоў.

У 2016 годзе гурт са скандалам пакінуў гітарыст Алег Турко. Яго месца заняў Арэст Галіцкі (Лямур)Світське життя: велике весілля, бал квітів та сімейні справи зірок, 10.06.2016. (укр.) .

Склад Міхаіл «Дзідзьё» Хома (2009 — н.ст.) — вакал, сузаснавальнік групы, дырэктар Назары «Юлік» Дук (2012 — н.ст.) — клавішы, бас-клавіятура, драм-машына, бэк-вакал Арэст «Лямур» Галіцкі (2016 — н.ст.) — гітара

Былыя ўдзельнікі Алег «Лэсік» Турко (2009—2016) — гітара, бэк-вакал, сузаснавальнік групы.

Дыскаграфія

Альбомы 2014 — «DZIDZIO Хіти»

2012 — «ХА-ХА-ХА»

Сінглы Назва Аўтар музыкі Аўтар тэксту Год Я їду да мамі М. Хома М. Хома 2015 MARSIK М. Хома М.Хома, В. Парфенюк 2016 Птахоподібна М. Хома М. Хома 2016 108 М. Хома М. Хома 2016 Не матюкайся М. Хома М. Хома, Я. Таўстыга 2017 Банда-Банда М. Хома М. Хома, В. Парфенюк 2017

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт Афіцыйны канал на YouTube Афіцыйны Фан-клуб УКантакце Афіцыйная старонка ў Facebook Афіцыйны Instagram Афіцыйная старонка на Google+

Катэгорыя:Музычныя калектывы 2010-х Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2009 годзе Катэгорыя:Поп-гурты Украіны