Дзмітрый Іванавіч Вус (нар. , Мінск) — беларускі палітычны дзеяч, кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года, палітвязень Беларусі, вязень сумлення.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Мінску. Скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага ўнівэрсітэта. Беспартыйны.

Працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл» у Мінску, пазней — у сферы будаўніцтва. З 1992 года — дырэктар выдавецтва «Трывіум».

У 1999—2003 гадах з’яўляўся дэпутатам Мінскага гарадскога савета. Балатаваўся ў Мінскі гарадскі савет на выбарах у 2003 і 2007 гадоў, але не быў зарэгістраваны.

У 2010 годзе браў удзел ў выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, але прайграў, набраўшы 38 % (паводле звестак выбарчай камісіі)[Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. C.256. ISBN 978-0-929849-42-3].

Адзін з кандыдатаў у прэзідэнты на прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня 2010 года (сваю кампанію вёў супольна з Мікалаем Статкевічам). Паводле звестак ЦВК РБ, на прэзідэнцкіх выбарах Д. Вус набраў 0,39 % галасоў[Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. C.258-259. ISBN 978-0-929849-42-3].

Сям’я Першая жонка — Святлана. У 2008 годзе ўзначальвала ініцыятыўную групу па вылучэнні Д. Вуса ў дэпутаты ў Нацыянальны сход. Падчас сбору подпісаў патрапіла ў шпіталь і памерла. Дмітры застаўся ўдаўцом з сынам Іванам 1996 года нараджэння.

Сын Іван Вус у сярэдзіне 2010‑х быў адміністратарам прарасійскай суполкі «Антымайдан Мінск» у сацыяльнай сетцы «УКантакце». У 2025‑м паехаў ва Украіну ваяваць за Расію, дзе і загінуўНа фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію.

Ажаніўся другі раз — жонка Яўгенія. Маюць агульнага сына Міхаіла (нарадзіўся ў пачатку 2011 года) і дачку жонкі Яўгеніі ад папярэняга шлюбу[Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С. 259—261. ISBN 978-0-929849-42-3].

Арышт Затрыманы ў Мінску ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 года пасля масавай акцыі пратэсту. Першыя суткі ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ, удзень 20 снежня быў выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.

Доўгі час з’яўляўся падазраваным па справе аб масавых беспарадках.

Дзмітрый Вус заяўляў пра ціск на яго з боку органаў следства з мэтай атрымання абвінаваўчых паказанняў на яго сябра Міколу Статкевіча. У выпадку адмовы даць такія паказанні яму пагражалі турэмным тэрмінам. Ён адмовіўся.

18 сакавіка 2011 года Д. Вусу было прад’яўлена абвінавачванне ў арганізацыі масавых беспарадкаў па арт. 293 КК РБ. 26 мая 2011 года суддзя Ленінскага раённага суда горада Мінска Людміла Грачова вынесла пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў і 6 месяцаў у калоніі ўзмоцненага рэжыму[Верым! Можам! Пераможам!: Падзеі Менскай вясны — 2006: Кроніка, дакументы, сьведчаньні / укл. М.Савушкіна, А.Лапцёнак. — Менск, 2006. — 184 с. C.113.]. Быў узяты пад варту ў зале суда. Адбываў пакаранне ў Магілёўскай калоніі № 19.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязнем сумлення[Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. С. 257 ISBN 978-0-929849-42-3].

На час зняволення Д. Вус меў другую групу інваліднасці (за тры гады да арышту ён перанёс клінічную смерць, у яго была парушаная маторыка рук). Адміністрацыя магілёўскай калоніі, дзе Дзмітрый Вус адбываў пакаранне, прымушала яго працаваць, у той час як большасць вязняў гэтай спецустановы гэтага не рабілаCоф’я Вус: Я б хаця б пераканалася, што мой сын жывы.

Вызвалены 1 кастрычніка 2011 года на падставе ўказа Лукашэнкі аб памілаванні2011. События, которые нас взволновали .

Літаратура Адзін дзень палітвязьня 2009—2011. — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода : Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе, 2011, — 328 с. ISBN 978-0-929849-42-3 Верым! Можам! Пераможам!: Падзеі Менскай вясны — 2006: Кроніка, дакументы, сьведчаньні / укл. М.Савушкіна, А.Лапцёнак. — Менск, 2006. — 184 с. C.112-113.

Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2010) Катэгорыя:Прадпрымальнікі Беларусі Катэгорыя:Вязні сумлення Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 23-га склікання