Мура́д I, таксама Мурад Богападобны (1326 — ) — трэці бей (з 1362), першы султан Асманскай імперыі (1383—1389).

Сын Архана І і .

Біяграфія Прыйшоў да ўлады пасля смерці бацькі. У 1362 годзе захапіў горад Адрыянопаль (Эдырнэ), у які ў 1365 годзе перанёс сваю сталіцу. У 1371 годзе разбіў войска аб’яднанай хрысціянскай кааліцыі ў . У 1383 годзе прыняў тытул султана.

Праводзіў палітыку, накіраваную на ўмацаванне цэнтральнай улады. Лічыцца заснавальнікам інстытутаў , (вышэйшых суддзяў) і сістэмы , а таксама корпуса янычар і сістэмы . Падзяліў свае ўладанні на дзве правінцыі — Анатолю (Малая Азія) і Румелію (Балканы).

У 1385 годзе захапіў Сафію, у 1386 годзе — Ніш і далучыў да імперыі большасць балгарскіх зямель. У 1386 годзе (па іншых звестках, у 1387 або 1388) пацярпеў паражэнне ад сербаў у .

Паводле легенды, забіты сербскім шляхцічам Мілашам Обілічам, які прабраўся падчас Косаўскай бітвы 1389 года ў шацёр Мурада. Пераемнікам стальца стаў яго сын Баязід I.

Гл. таксама Асманскія султаны

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Султаны Асманскай імперыі