Ібрагім I (, —) — васемнаццаты султан Асманскай імперыі, уладарыў у 1640—1648 гадах. Увайшоў у гісторыю пад мянушкай «вар’ят».
Прадстаўнік дынастыі Асманаў, сын султана Ахмеда I.
Біяграфія Ён вырас у вечным страху быць забітым сваімі братамі.
Уступіў на трон у лютым 1640. Не быў здольным кіраўніком.
Яго вялікі візір Кара Мустафа праводзіў рэформы ў фінансавай і падатковай палітыцы, і тым самым даводзіў прыток фінансавых рэсурсаў для раскошнага жыцця Ібрагіма. Султанскі гарэм налічваў 280 наложніц[крыніца?].
Пры яго праўленні высокія пасады атрымоўвалі некампетэнтныя людзі, ад якіх султан атрымліваў грошы і падарункі. Такія паводзіны прывялі да вялікага незадавальнення насельніцтва, духавенства і янычар, якія паўсталі супраць яго. Султан Ібрагім быў скінуты і забіты ў 1648.
Крыніцы
Гл. таксама Асманская імперыя Асманскія султаны
Спасылкі
Катэгорыя:Султаны Асманскай імперыі