Кэмпо () — агульная назва ўсіх баявых мастацтваў. Ужываецца сярод спецыялістаў як агульная назва ўсіх відаў баявых мастацтваў і адзінаборстваў, нягледзячы на нацыянальную прыналежнасць. Гэтае паняцце з’явілася ў выніку японскага прачытання кітайскіх іерогліфаў цюань-фа («метад, права кулака»). Паняцце можа ахапіць як усходнія баявыя мастацтвы, так і адзінаборствы ўсіх відаў, ад спартыўных да прыкладных і ваенных. Кэмпо — гэта не толькі барацьба голымі рукамі, але і з рознымі прыстасаваннямі.
Кэмпо можно падзяліць на адзінаборствы і баявыя мастацтвы. У адзінаборствах у паядынак-барацьбу ўступаюць двое, адзін на адзін. У баявых мастацтвах колькасць нападаючых можа быць любой. Акрамя таго, адзінаборствы бываюць толькі гульнёвага і баявога напрамку, а баявыя мастацтвы могуць мець яшчэ і духоўную структуру, і форму мастацтва ў прамым сэнсе.
У кэмпо вызначаюць плыні, стылі і школы.
Некаторыя лічаць, што кэмпо — гэта асобны від баявога мастацтва. Прыклады: Кэмпо-кай :en: Kenpo kai, :en: Kenpō, :en: Kokusai kempo, :en: Kosho Shorei Ryu Kempo, Mushindo Kempo, :en: Tracy Kenpo, :en: Universal Kempo.
Плыні кэмпо Плынь кэмпо — частка кэмпо, група яго відаў, якую выдзяляюць традыцыйна, паводле яе агульнай скіраванасці.
Аздараўляльная плынь характарызуецца скіраванасцю толькі на паляпшэнне здароўя (прафілактыка, лячэнне, герыятрыя) і не мае дачынення да баявых мастацтваў ці адзінаборстваў. Часта гэта від фітнеса, як, напрыклад, каратэбіка, сумесь каратэ і аэробікі. З традыцыйных відаў у гэтую катэгорыю часта ўключаюць кітайскае тайцзыцюань. Прыкладная плынь звязаная з канкрэтнымі баявымі дзеяннямі. Найперш, гэта ўсе вайсковыя віды кэмпо, а таксама амаль усе старадаўнія віды кэмпо, якія, відаць, не маглі б іначай дажыць да нашага часу. З японскіх відаў у кэмпо, будзюцу, такімі з’яўляюцца віды з канцоўкай назвы «дзюцу» (мастацтва, тэхніка): дзюдзюцу, кэндзюцу, ніндзюцу. З неяпонскіх відаў гэта баявое самба. Гульнёвая плынь — чыста спартыўныя, спаборніцкія віды кэмпо, якімі займаюцца дзеля атрымання медалёў, ганаровых званняў і дасягнення рэкордаў. Сюды ўваходзяць усе алімпійскія віды: бокс, барацьба, самба, тэквандо. З нацыянальных відаў да гульнёвых адносіцца, напрыклад, японскае сумо. Кітайскае ушу ў гульнёвым варыянце робіцца гімнастыкай ушу. Традыцыйная плынь — поўныя сістэмы баявых мастацтваў. У традыцыйным варыянце практычна заўсёды прысутнічае пачатковы прыкладны аспект; спартыўны аспект найчасцей адмаўляецца, але ўключаецца аздараўляльны аспект, калі гэта адпавядае пачатковай традыцыі таго ці іншага кэмпо. Так, традыцыйныя стылі ушу атрымалі асобную назву цзін’у. У каратэдо сётокан-рю традыцыйнай плыні трымаецца сётокай майстра Сігэру Эгамі, які адмаўляе спартыўную скіраванасць каратэ, следуючы запаветам стваральніка стылю сётокан Фунакосі Гіціна. Найважнейшым аспектам традыцыйнай плыні з’яўляецца баявое мастацтва. Эзатэрычны напрамак кэмпо досыць мала распаўсюджаны. Тут мэтамі баявога мастацтва становяцца не баявыя або спартыўныя аспекты. Хутчэй гэты кірунак бліжэй да аздараўленчага, толькі на ўзроўні традыцыі і эзатэрыкі. Найважнейшымі становяцца праца з энергіямі, астральныя аспекты (астральнае каратэ). Так, даволі масавае тайцзыцюань, часцей многімі ўспрымаемае як чыста аздараўленчае кэмпо, на самой справе з’яўляецца цалкам эзатэрычным, дзе практыкай правяраюцца даоскія прынцыпы інь-ян. У гэтым варыянце яго нават называюць тайцзы-цыгун. З стыляў айкідо чыста эзатэрычным лічыцца кі-айкідо майстра Коіці Тохэя. У ім айкідо як баявое мастацтва адыходзіць на другі план, а галоўным становіцца ўменне кіраваць сваёй энергетыкай, сілай Кі. Да эзатэрычных напрамкаў адносіцца і «жалезная кашуля» з цыгун. Рэлігійны напрамак кэмпо распаўсюджаны ў рэлігійным асяроддзі, часцей за ўсё ў будысцкіх, даоскіх манастырах. Гэта ў першую чаргу ушу легендарнага манастыра Шаалінь. Новаствораныя кэмпо таксама могуць быць рэлігійнымі, калі таго жадаюць стваральнікі. Прыкладам можа быць сёрындзі-кэмпо, паслядоўнікі якога лічацца будысцкімі манахамі. Славяна-горыцкая барацьба — цалкам рэлігійны від ужо рускага кэмпо, бо яго стваральнік-аднаўляльнік Бялоў абвясціў сябе святаром славянскага паганства. Тантра — гэта асобны напрамак кэмпо, у якім галоўным станавіцца эзатэрычнае, містычнае развіццё таго, хто займаецца баявым мастацтвам. Да тантрычных баявых мастацтваў адносяць астральнае каратэ Гуру Вар Авера і асабліва айкідо ў вышэйшым сваім развіцці Уэсіба Марыхэя Джон Сцівенс «Сакрэты Айкідо» «Сафія» 2001 цыт: «„гэта кніга даследуе тантрычны аспект Айкідо, аб’яднанне мужчынскага і жаночага“» ISBN 5-220-00431-X.
Ужыванне паняцця «кэмпо» ў практыцы баявых мастацтваў Сёрындзі-кэмпо () — шааліньскае кэмпо, ушу Шааліня, развіваемае ў Японіі . Ніхон-кэмпо () — японскае баявое мастацтва напрамку рукапашнага боя. Рускае кэмпо — від кэмпо, які з’явіўся ва Украіне ў 1990-х гадахрускае кэмпо, яно ж Агні-кэмпо . Сэкай-но кэмпо () — форма аб’яднання розных відаў кэмпо свету[ http://sites.google.com/site/belarusdojo/Home/sekai-no ].
Часопіс «Кэмпо» Гэта спецыялізаваны часопіс, які выходзіў у Мінску з 1992 па 2000 год у выдавецтвах (па чарзе) «Эрыдан», «Красіка», «Сэкай» Журнал КЭМПО: боевые искусства вчера и сегодня 2.96 «Сэкай-пресс» ISBN 0131-2382 , «Харвест» пад нязменнай рэдакцыяй рознабаковага спецыяліста i эксперта ў баявых мастацтвах Анатоля ТарасаКоратка об аўтары: Анатолі Яфімавіч Тарас.
Спасылкі сайт кэмпо ў Беларусі форум баявых мастацтваў у Беларусі Беларускі часопіс па баявым мастацтвам «Байцоўскі клуб» сайт па ўсходнім баявым мастацтвам у Беларусі
Катэгорыя:Баявыя мастацтвы