Эрых Марыя Рэмарк (; імя пры нараджэнні: Эрых Паўль Рэмарк, ; , , Прусія, Германія — , , Тычына, Швейцарыя) — нямецкі пісьменнік.
Біяграфічныя звесткі Удзельнік І сусветнай вайны. Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам. 3 1932 у эміграцыі (Швейцарыя, ЗША).
Рэмарк быў двойчы жанаты, 14 кастрычніка 1925 — 4 студзеня 1930 і 22 студзеня 1938 — 20 мая 1957, з танцоўшчыцай Ютай Ільзе Цамбона (ням.: Jutta Ilse Zambona) (25 жніўня 1901 — 25 чэрвеня 1975). Тым часам у яго былі раманы з Марлен Дзітрых, Грэтай Гарба і іншымі жанчынамі. 25 лютага 1958 ён ажаніўся з кінаактрысай Палет Гадар, былой жонкай Чарлі Чапліна, з ёй Рэмарк пражыў да сваёй смерці.
Адна з сёстраў Рэмарка — Эльфрыда Шольц, якая працавала краўчыхай у Дрэздэне, была паводле данясення пакупніцы абвінавачаная ў «дзеяннях, скіраваных на падрыў ваеннай моцы» і прыгаворана народным судом да смяротнага пакарання — гільяціны.
Рэмарк пахаваны на могілках Ронка-сопра-Асуона.
Творчасць Сусветную вядомасць пісьменніку прынёс раман «На Заходнім фронце без перамен» (1929), які разам з раманамі «Вяртанне» (1931) і «Тры таварышы» (1938) склалі своеасаблівую трылогію пра Сусветную вайну і яе трагічныя наступствы ў лёсах франтавікоў, т.зв. страчанага пакалення. У раманах «Палюбі бліжняга свайго» (1940), «Трыумфальная арка» (1946) «Ноч у Лісабоне» (1962) тэма нямецкай эміграцыі, у рамане «Іскра жыцця» (1952) — ныцысцкіх канцлагераў, у сатырычным рамане «Чорны абеліск» (1956) — сацыяльна-эканамічных і псіхалагічных вытокаў нацызму. Раман «Час жыць і час паміраць» (1954) і драма «Апошні прыпынак» (1956) пра падзеі на савецка-германскім фронце ў II сусветную вайну. Аўтар сацыяльна-псіхалагічных раманаў «Жыццё ў пазыку» (1959), «Цені ў раі» (выд. 1971), «Зямля запаветная» (выд. 1998, незавершаны). Рэалістычныя раманы Рэмарка адметныя прысутнасцю ў іх паэтыцы элементаў натуралізму, імпрэсіянізму і экспрэсіянізму, глыбокім псіхалагізмам, лаканізмам мовы ў спалучэнні з яе вобразнасцю. Яго творчасць паўплывала на развіццё сусветнай пасляваеннай літаратуры
Раманы «На Заходнім фронце нічога новага» / «Im Westen nichts Neues». Propyläen, Берлін 1929 «Дарога назад» / «Der Weg zurück». Propyläen, Берлін 1931 «Тры таварышы» / «Drei Kameraden». Querido, Амстэрдам 1938 «Любі бліжняга свайго» / «Liebe Deinen Nächsten». Querido/Bermann-Fischer, Амстэрдам/Стакгольм 1941 «Трыўмфальная арка» / «Arc de Triomphe». Micha, Цюрых 1946 «Іскра — жыццё» / «Der Funke Leben». Kiepenheuer & Witsch, Кёльн 1952 «Час жыць і час паміраць» / «Zeit zu leben und Zeit zu sterben». Kiepenheuer & Witsch, Кёльн 1954 «Чорны абеліск» / «Der schwarze Obelisk». Kiepenheuer & Witsch, Кёльн 1956 «Ноч у Лісабоне» / «Die Nacht von Lissabon». Kiepenheuer & Witsch, Кёльн 1962 «Шаты ў раі» / «Schatten im Paradies», 1971
Беларускія выданні Першым перакладчыкам твораў Рэмарка быў Хвядос Шынклер, у перакладзе якога ў 1931 годзе выйшаў раман «На Заходнім фронце нічога новага». Раман «Тры таварышы» у 1995 годзе выйшаў у выдавецтве «Мастацкая літаратура» у перакладзе Уладзіміра Папковіча.
Апавяданне «Дзіўны лёс Ёгана Бартка» ў перакладзе Арцёма Арашонка друкавалася ў Наша Ніве № 48/2004. Некалькі навел апублікавана ў «Дзеяслове».
Беларускамоўны пераклад рамана «Чорны абеліск», выкананы Інай Хоміч з нямецкай мовы, выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч» у 2023 годзе100 найлепшых кніг 2023 года: выбар Bellit.info.
У 2024 годзе ў выдавецтве «Папуры» выйшла перавыданне рамана «Тры таварышы» у перакладзе Уладзіміра Папковіча, а ў 2025 годзе — раманы «На Заходнім фронце без перамен» у перакладзе Сяргея Матыркі і «Лісабонская ноч» у перакладзе Вольгі Гронскай.
Зноскі
Літаратура Лявонава Е. Рэмарк // БЭ. У 18 т. — Т. 14. — Мн., 2002.
Спасылкі Раман «Тры таварышы» — knihi.com Я цёмнай ночкай мроіў… Апавяданьне
Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Пацыфісты * Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі XX стагоддзя Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Германіі Катэгорыя:Члены Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі Катэгорыя:Памерлі ад анеўрызмы аорты Катэгорыя:Пахаваныя ў кантоне Тычына Катэгорыя:Пісьменнікі-франтавікі Катэгорыя:Асобы