thumb|На Першамайскай дэманстраціі. Янка Сіпакоў, Іван Навуменка, Ніна Маеўская, Барыс Сачанка, Юрась Свірка. 1958 год. Барыс Іванавіч Сачанка (, в. Вялікі Бор, , Гомельская вобласць — ) — беларускі пісьменнік, перакладчык і выдавец.
Біяграфія Бацька, Іван Мікалаевіч, працаваў у хімлясгасе. Маці, Вера Міхайлаўна, працавала ў калгасе, але мусіла шмат клапаціцца пра дзяцей, якіх у сям’і было сямёра. У 1943 годзе фашысты спалілі Вялікі Бор, а ў чэрвені таго ж года, Барыс, разам з бацькамі, быў вывезены ў Германію. Працаваў на ферме нямецкага землеўласніка. Затым быў лагер перамешчаных асоб. Вярнуўся на радзіму ў 1945 годзе.
У 1955 годзе Сачанка паступае на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ, скончыў у 1960. Падчас вучобы ва ўніверсітэце (з 1958) пачаў працаваць у часопісе «Вожык».
Друкаваць свае творы Барыс Сачанка пачаў яшчэ будучы студэнтам. У 1956 годзе часопіс «Маладосць» надрукаваў апавяданне «Плынь». У сааўтарстве з Янкам Сіпаковым і Рыгорам Барадуліным пад псеўданімамі І. Сібарсач ці Р. Сібарсач змяшчалі ў «Вожыку» вострыя і надзённыя крытычныя нататкі, артыкулы, гумарэскі, сатырычныя замалёўкі.
У 1960—1976 гадах працаваў у аддзеле прозы часопіса «Полымя», у 1976—1986 — сакратар праўлення СП БССР. З 1986 — загадчык рэдакцыі перакладной замежнай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1993—1995 гадах — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя».
Прымаў удзел у рабоце XXXV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1980). Член Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1960 года.
Творчасць
Уласныя творы 1960 — «Плынь» / дэбют, апавяданне ў часопісе «Маладосць»
Кнігі прозы: 1960 — «Дарога ішла праз лес» / кніга прозы 1962 — «Барвы ранняй восені» 1964 — «Зямля маіх продкаў» 1966 — «Пакуль не развіднела» 1968 — «Апошнія і першыя» 1971 — «Дарогі» 1971 — «Аксана» 1973 — «Памяць» 1976 — «Тры аповесці» 1978 — «Ваўчыца з Чортавай Ямы» 1987 — «Горкая радасць вяртання» 1989 — «Вечны кругазварот» 1989 — «Родны вугал»
Раманы 1975 — «Чужое неба» 1980, 1982, 1984 — «Вялікі Лес» (у трох кнігах)
Кнігі гумару і сатыры 1966 — «Вол-фігурыст» 1969 — «Халасцяк»
Кнігі крытыкі і эсэістыкі 1985 — «Жывое жыццё» 1990 — «Сняцца сны аб Беларусі…»
Кнігі для дзяцей 1986 — «Кошык малін» 1987 — «Бабка Адарка»
У 1981 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Пераклады Перакладаў з сербскай, славацкай, польскай моў. Пераклаў на беларускую мову аповесць Я. Гуцалы «Школьны хлеб» (1976), П. Андрэева (П. Абрасімава) «Аповесць пра майго сябра» (1979), кнігу аповесцей і апавяданняў І. Андрыча «Трывожны год» (1978), п’есы А. Салынскага «Барабаншчыца» (пастаўлена ў 1978) і А. Галіна «Апошняе спатканне» (пастаўлена ў 1980), паасобныя творы М. Прышвіна, С. Нікіціна, У. Багамолава, П. Мірнага, М. Кацюбінскага, Ф. Крайцвальда і інш.
Укладальнік кніг Укладальнік кніг аповесцей і апавяданняў Я. Гушчы «Пан Грацыян і іншыя» (1976), Я. Івашкевіча «Дзяўчына і галубы» (1977), выбранай прозы М. Булгакава (1985), Ф. Салагуба (1987), Б. Пільняка (1988), У. Набокава (1989), зборніка паэзіі Л. Геніюш «Белы сон» (1990), 2-томнай «Анталогіі рускага савецкага апавядання» (1987). У часопісах «Полымя», «Маладосць», «Спадчына», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» апублікаваў (з прадмовамі і каментарыямі) забытыя ці малавядомыя і зусім невядомыя творы Я. Купалы, Я. Коласа, В. Ластоўскага, К. Сваяка, Л. Геніюш, У. Жылкі, У. Клішэвіча, А. Салаўя і інш. Напісаў сцэнарый дакументальнага фільма «Алесь Гарун» (зняты ў 1990).
Сям'я Бацька беларускай паэтэсы і літаратуразнаўца Святланы Явар (1968—2011) і журналісткі і пісьменніцы Галіны Багданавай (1961—2021).
Узнагароды Два ордэны «Знак Пашаны» Медаль Францыска Скарыны Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1982) за кнігу «Ваўчыца з Чортавай Ямы» Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя І.Мележа (1991) за кнігу «Сняцца сны аб Беларусі…».
Літаратура
Савік Л. С. Пад мірным небам Бацькаўшчыны. Нарыс творчасці Барыса Сачанкі. — Мінск. 1986. — 120 с.
Спасылкі
Барыс Сачанка — віртуальны музей аднае асобы
Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Выдаўцы Беларусі Катэгорыя:Выдаўцы паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з сербскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі са славацкай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з рускай мовы