Ні́жняя Саксо́нія ( , ) — зямля ФРГ. Сталіца — Гановер.
Гісторыя
Герцагства Саксонія (VII—XIV стст) Браўншвайг-Люнебург (1235—1807) Залежнае ад напалеонаўскай Францыі Каралеўства Вестфалія (1807—1813) са сталіцай у гесэнскім горадзе Касель Каралеўства Гановер (1814—1866) Пруская правінцыя Гановер (1866—1945)
Зямля ўтворана ў 1946 годзе ў выніку аб’яднання большай часткі былой прускай правінцыі Гановер з шэрагам нямецкіх зямель, такіх як Ольдэнбург, Браўншвайг, Шаўмбург-Ліпэ.
Геаграфія Ніжняя Саксонія займае ў Германіі другое месца па плошчы пасля Баварыі. На поўначы яна мяжуе з Паўночным морам і абмяжоўваецца на паўднёвым усходзе гарамі Гарц. Большая частка Ніжняй Саксоніі ўяўляе сабой раўніну. Знакамітая частка Ніжняй Саксоніі гэта Люнебургскія пусткі, якая знаходзіцца паміж Гарцам і Паўночным морам.
Сельская гаспадарка
Дзякуючы гліна-пясочнай глебе добра развіваецца сельская гаспадарка. Акрамя збожжавых таксама вырошчваецца рапс, цукровыя буракі, салат, капуста, морква, спаржа і зялёная капуста. Акрамя земляробства і жывёлагадоўлі таксама важную ролю адыгрывае пладаводства, асабліва на поўначы Ніжняй Саксоніі.
Палітыка Прэм’ер-міністры Ніжняй Саксоніі з 1946 года:
1946—1955: Гінрых Вільгельм Копф, СДПГ 1955—1959: Генрых Гелльвеге, Нямецкая Партыя 1959—1961: Гінрых Вільгельм Копф, СДПГ 1961—1970: Георг Дзідэрыхс, СДПГ 1970—1976: Альфрэд Кубель, СДПГ 1976—1990: Эрнст Альбрэхт, ХДС 1990—1998: Герхард Шродэр, СДПГ 1998—1999: Герхард Глагоўскі, СДПГ 1999—2003: Зігмар Габрыэль, СДПГ, — міністр экалогіі Германіі (кабінет Меркель) 2003-сёння: Крысціян Вульф, ХДС
Эканоміка
Запазычанасць: 6 018 € на душу насельніцтва (2002) Агульная запазычанасць: 48 мільярдаў. € (2002)
Эканоміка Ніжняй Саксоніі носіць у асноўным сельскагаспадарчы характар, хоць таксама добра развіты аўтамабілебудаванне, Фальксваген (VW) у г. Вольфсбург.
Навука
Самыя значныя навуковыя ўстановы Ніжняй Саксоніі гэта ўніверсітэт Георга-Аўгуста ў Гётынгене, Тэхнічны ўніверсітэт Браўншвайг, Гановерскі медыцынскі інстытут (de:Medizinische Hochschule Hannover), Гановерскі інстытут ветэрынарнай медыцыны і г. д.
Турызм
У першую чаргу прыцягваюць турыстаў горы Гарц. Таксама цікава наведаць de:Eichsfeld, de:Weserbergland, de:Leinebergland, узбярэжжа Паўночнага мора, Люнебургская пустка, de:Wümmeniederung, de:Steinhuder Meer, Дзюмер і рэкі Алер, Ляйнэ, Хунтэ, Вюмэ і Везер. Таксама цікавыя для турыстаў традыцыйныя святы стралкоў і традыцыйная святочная страва з зялёнай капусты.
Гарады
Вільгельмсгафен Лінген Зальцгітэр Кёнігслутэр-на-Эльме Бад-Ібург Цэле (Германія) Букстэгудэ (горад)
Вядомыя асобы
Зігмунд Ен Дыяна Кругер
Катэгорыя:Землі Германіі