Дрэздэн (, ) — горад на ўсходзе Германіі, сталіца зямлі Саксонія. Размешчаны ў даліне ракі Эльба непадалёку ад чэшскай граніцы.
Дрэздэн мае доўгую гісторыю ў якасці сталіцы і рэзідэнцыі князёў-выбаршчыкаў і каралёў Саксоніі, дзякуючы чаму горад набыў арыстакратычны і мастацкі каларыт. Дрэздэн быў амаль цалкам разбураны падчас Другой сусветнай вайны ў выніку авіяналётаў англа-амерыканскіх сіл.
Дрэздэнская частка даліны Эльбы некаторы час знаходзілася ў Спісе сусветнай гістарычнай спадчыны ЮНЕСКА і была выключана адтуль за наўмыснае парушэнне Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове сусветнай спадчыны (пабудова аўтамабільнага моста) — першы выпадак выключэння са Спіса ў Еўропе і другі ў свеце.
Геаграфічныя звесткі Клімат
Гісторыя Назва «Дрэздэн», як і частка назваў гарадскіх раёнаў, мае славянскія карані, ад дрэўнесорбскага Drežďany («жыхары пойменых лясоў»). Упершыню Дрэздэн дакументальна згадваецца ў 1206 годзе ў сувязі з судовай справай паміж Майсенскай царквой і графам фон Дона з-за спрэчных тэрыторый (Acta sunt hec dresdene). Як горад, ужо ў іншым дакуменце, Дрэздэн згадваецца ў 1216 (Acta sunt hec... in civitate nostra dresdene).
З 1270 Дрэздэн стаў сталіцай маркграфства Мейсэн і быў ёй да аб'яднання маркграфства з курфюрствам Саксонія ў 1422 годзе. У 1485 г. адбыўся Лейпцыгскі падзел аб'яднанай дзяржавы, у выніку якога Дрэздэн зноў стаў сталіцай маркграфства Мейсэн (прычым маркграф атрымаў тытул герцага Саксоніі). У 1547 годзе курфюрства Саксонія было зноў далучана да Мейсэну, і Дрэздэн апынуўся сталіцай курфюрства Саксонія. Найбольшага росквіту Саксонія (і Дрэздэн, як яе сталіца) дасягнула пры Аўгусце Моцным у пачатку XVIII стагоддзя. У XVIII стагоддзі Саксонія прэтэндавала на вядучую ролю сярод нямецкіх княстваў і вяла сталыя войны з Прусіяй. Падчас Сямігадовай вайны Дрэздэн быў захоплены і доўгі час утрымліваўся войскамі прускага караля Фрыдрыха II. Гэтая акупацыя нанесла вялікія страты гораду, у прыватнасці ў 1760 годзе была разбурана Кройцкірхе. У 1872 годзе быў створаны Dresdner Bank.
Музеі Галерэя старых майстроў Адукацыя Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт Дрэздэнскі міжнародны ўніверсітэт
Галерэя
Памятныя мясціны Тэраса Бруля Опера Земпера Замак Морыцбург
Вядомыя асобы Эрых Кестнер — нямецкі пісьменнік Сяргей Паўлавіч Марозаў (нар. 1985) — беларускі гісторык, фотамастак Тэадор Мейнерт — аўстрыйскі і нямецкі псіхіятр Тэадор Рыхтэр — нямецкі хімік Юлій Анатолевіч Шаравера (нар. 1948) — беларускі архітэктар
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Саксоніі Катэгорыя:Гарады на Эльбе