Гановер () — горад на поўначы Германіі, размешчаны на рацэ Ляйнэ, на паўднёвым ускрайку Паўночна-Германскай нізіны. Упершыню згадваецца ў 1150 годзе, атрымаў гарадскія правы ў 1241 годзе. З 1636 года Гановер быў рэзідэнцыяй дому Вельфаў, з 1692 года — рэзідэнцыяй курфюрства Брауншвейг-Люнебург, а з 1814 года — сталіцай Гановерскага каралеўства. З 1714 па 1837 год паміж Вялікабрытаніяй і Гановерам існавала асабістая унія, паводле якой манархі Гановера былі таксама каралямі Вялікабрытаніі. Пасля анексіі Гановерскага каралеўства Прусіяй Гановер стаў сталіцай правінцыі Гановер у 1866 годзе, а пасля распаду Прусіі ў жніўні 1946 года — сталіцай дзяржавы Гановер. Пасля аб’яднання з Вольнымі дзяржавамі Браўншвейг, Ольдэнбург і Шаўмбург-Ліпэ ў лістападзе 1946 года Гановер з’яўляецца сталіцай Ніжняй Саксоніі. Насельніцтва
Адукацыя і культура Гановерскі ўніверсітэт імя Готфрыда Лейбніца Гановерскі ветэрынарны інстытут
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Ніжняй Саксоніі
Катэгорыя:Беларускія лагеры для перамешчаных асоб