Каледжы аб’яднанага свету (КАС), Каледжы міжнароднай супольнасці ()Міжнародная назва: United World Colleges — «Каледжы аб’яднанага свету», у Беларусі выкарыстоўваецца таксама найменне «Каледжы міжнароднай супольнасці». — група навучальных устаноў у розных краінах, якія сваёй галоўнай мэтай лічаць развіццё ўзаемаразумення паміж народамі праз адукацыю.

Прымае навучэнцаў з Беларусі 1994 года. Першая навучэнка з Беларусі Алена Новік увайшла ў 5 % лепшых выпускнікоў усіх навучальных устаноў, якія працуюць па сістэме .

Асноўныя звесткі

У большасць каледжаў міжнароднай супольнасці прымаюцца навучэнцы, якія маюць 16—17 гадоў, па конкурсе, тэрмін навучання — 2 гады. Навучанне вядзецца па праграме МБ — Міжнароднага бакалаўрыята (). Выпускнікі атрымліваюць дыплом, які прызнаецца болей чым у 130 краінах, і з ім могуць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Ініцыятарам заснавання першага каледжа быў нямецкі педагог і грамадскі дзеяч . Цяпер працуюць 18 такіх каледжаў (2023). Нацыянальныя камітэты, якія іх прадстаўляюць, дзейнічаюць болей чым у 150 краінах, адкуль вядзецца прыём навучэнцаў.

Каледжы, іх выпускнікі, нацыянальныя камітэты і іншыя арганізацыі і асобы, якія маюць дачыненне да каледжаў, складаюць сусветны рух Каледжаў міжнароднай супольнасці (). Старшыня руху з 1995 году — іарданская каралева .

Галоўная задача адукацыі — забеспячэнне пяці якасцей чалавека: дапытлівасці; духу, які не прызнае паразы; настойлівасці ў дасягненні мэты; гатоўнасці да самаадрачэння; і, найперш, спагады.

Каледжы

+ <caption style="margin-bottom:0.5em;font-size:1.1em;font-weight:bold"></small></caption>Каледж Месцазнаходжанне Год заснавання Ланілтыд-Ваўр, горад-графства Бро-Моргануг, Княства Камры, Лантвіт-Маёр, горад-графства Вэйл-оф-Гламорган, Княства Уэльс, 1962 Сінгапур1971Вікторыя, правінцыя Брытанская Калумбія, 1974Мбабанэ, Эсваціні1963, статус КАС з 1981 тэрыторыя Мантэсума, акруга Сан-Мігель, штат Нью-Мексіка, ЗША1982фракцыя Дуіна, камуна Дуйна-Аўрызіна, рэгіён Фрыулі-Венецыя-Джулія, Італія1982Барынас, штат Барынас, Венесуэла1986, статус з 1987 Ганконг, Кітай1992Флеке, камуна Фьялер, фюльке Сагн-ог-Фьюране, Нарвегія1995Хубавалі, талука Мульшы, акруга Пуна, штат Махараштра, 1997Санта-Ана, правінцыя Сан-Хасэ, 2000, статус з 2006Мостар, кантон Герцагавіна-Нерэтва, Федэрацыя Босніі і Герцагавіны, Боснія і Герцагавіна2006Каледж аб’яднанага свету ў МаастрыхцеМаастрыхт, правінцыя Лімбург, 2009Каледж аб’яднанага свету ў ДыліжанеДыліжан, марз Тавуш, Арменія2014Фрайбург, зямля Бадэн-Вюртэмберг, Германія2014Каледж аб’яднанага свету ў Чаншугарадскі павет Чаншу, Сучжоў, правінцыя Цзянсу, 2015

Вядомыя выпускнікі

Каледжы аб’яднанага свету, у прыватнасці, скончылі (звесткі на 2023 год): Вілем-Аляксандр — кароль Нідэрландаў Елізавета — спадчынная прынцэса Бельгіі, герцагіня Брабанцкая.  — кронпрынц Грэцыі і прынц Даніі  — прынцэса Іарданіі  — брытанскі палітык, дэпутат палаты абшчын парламента Вялікабрытаніі ў 1997—2015 гадах, міністр ураду Вялікабрытаніі ў 2006—2010. Ян Кхама — прэзідэнт Батсваны ў 2008—2018 гадах.  — старшыня савета дырэктараў холдынга «», ЗША.  — член палаты лордаў парламента Вялікабрытаніі з 2011 года, міністр ураду Вялікабрытаніі з 2017 года.  — кітайская кінаактрыса («»), спявачка.  — грэчаскі мільярдэр, сустаршыня і член савета дырэктараў дабрачыннага Фонду С. Ніаркаса.  — старшыня праўлення кампаніі «Нокіа», Фінляндыя.  — канадскі астранаўт, афіцэр ордэна Канады (вышэйшая ўзнагарода краіны).  — дзяржаўны і палітычны дзеяч Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, член нацыянальнай асамблеі парламента ПАР у 1994—2023 гадах, міністр ураду ПАР у 2001—2023.  — японскі астранаўт. Эн Энрайт — ірландская пісьменніца, лаўрэат Букераўскай прэміі.  — дацкая прадпрымальніца і эканаміст, дэпутат фолькетынга Даніі ў 1994—2014 гадах, міністр ураду Даніі ў 2001—2011 гадах.

Спасылкі UWC — Belarus UWC Official Website UWC Student Magazine Жительница Светлогорска окончила индийский колледж // Белорусская деловая газета. 2002. 18 сентября. Раманцоў, В. Амерыканскі дыплом для нашай зямлячкі // Гомельская праўда. 2004. 15 ліпеня. С. 5. Белоруска заняла III-е место на международном турнире по «Дебатам» // БелаПАН. 2009. 8 студзеня. Маслюкоў, Т. У міжнародныя каледжы прыняты новыя навучэнцы з Беларусі // Regionby.org. 2009. 1 траўня. Маслюкоў, Т. Беларусы ў найдаражэйшых каледжах ЗША. Адкуль грошы? // Міжнароднае грамадскае аб’яднанне "Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». 2009. 11 жніўня.

Катэгорыя:Каледжы аб’яднанага свету Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Катэгорыя:Міжнародныя недзяржаўныя арганізацыі