Цэрквы гістарычнай Малдовы — аб'ект Сусветнай спадчыны ў Румыніі. Уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ў 1993 годзе. Першапачаткова уключаў у сябе сем цэркваў, размешчаных у гістарычнай вобласці Малдова і вядомых сваімі распісанымі звонку сценамі. 1 жніўня 2010 годаWorld Heritage Committee also approves three extensions to World Heritage properties in Austria, Romania and Spain ў аб'ект была дабаўлена царква Уваскрэсення .

Уключаныя ў спіс Сусветнай спадчыны цэрквы былі пабудаваныя паміж 1487 і 1532 гадамі. Цэрквы будаваліся, як правіла, як пахавальныя для членаў княжацкіх родаў. Мастакі спачатку распісвалі ўнутраныя сцены цэркваў, затым знешнія. Кожны манастыр характарызуецца тыповай для яго каляровай гамай: так, у фрэсках пераважае сіні, а Малдавіцы — жоўты.

Спіс цэркваў Малдовы, уключаных у аб'ект № Выява Назва Месца Час Заснавальнік 598-001 150px 1502 Лука Арборэ 598-002 150px Успенская царква 1530 Таадэр Бубуёг 598-003 150px Дабравешчанская царква манастыра Малдавіца 1532 Пётр IV Рарэш 598-004 150px 1487 Стэфан III Вялікі 598-005 150px Царква Святога Мікалая і кафалікон у 1530 Пётр IV Рарэш 598-006 150px Царква Святога Георгія ў Сучава 1522 598-007 150px Царква Святога Георгія ў 1488 Стэфан III Вялікі 598bis-008 150px Васкрасенская царква ў 1582—1584 Георге Магіла

Цэрквы Малдовы, не ўключаныя ў аб'ект У Малдовы ёсць і іншыя цэрквы аналагічнай архітэктуры, не ўключаныя ў аб'ект Сусветнай спадчыны. Да іх адносяцца, напрыклад, царква Сашэсця Святога Духа ў (1609) і Праабражэнская царква ў (1554—1561).

Зноскі

Спасылкі

Monastery Moldovita. Virtual tour Mонастырь Сучевица The Painted Wonders of Bucovina Monasteries of Bucovina Painted Churches in Bukovina

Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Румыніі Катэгорыя:Праваслаўныя манастыры Румыніі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Румыніі Катэгорыя:Малдова (гістарычная вобласць Румыніі)