Павел Горбач (нар. ) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Смаргонь».

Клубная кар’ера Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск», з 2016 года пачаў выступаць за дубль клуба.

6 мая 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы са «Слуцкам» (0:2). У сезоне 2018 працягваў гуляць за дубль, пры гэтым стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе. У кастрычніку і лістападзе 2018 года ўдзельнічаў у Юніёрскай лізе УЕФА.

У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»Павел Горбач продлил контракт с "Минском". У 2019—2021 гадах працягваў гуляць за дубль і часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе, аднак не здолеў замацавацца ў складзе. У лютым 2022 года пакінуў «Мінск»“Чайка” для Стасевича? .

У маі 2022 года папоўніў склад «Смаргоні»Филипп Рудик и Павел Горбач пополнили ряды "Сморгони". Спачатку часцей выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных, з кастрычніка стаў гуляць у стартавым складзе. Па выніках сезона 2022 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У маі 2023 года падоўжыў кантракт з клубам.

Міжнародная кар’ера У 2016—2017 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года і кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 Д1 Мінск 4 0 2018 Д1 Мінск 8 0 2019 Д1 Мінск 4 0 2020 Д1 Мінск 10 0 2021 Д1 Мінск 3 0 2022 Д2 Смаргонь 10 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь