Антон Чычкан (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік польскага клуба «Вісла» з Кракава.
Клубная кар’ера Выхаванец СДЮШАР мінскага «Дынама», пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2014 года пачаў выступаць за дубль барысаўчан. У сакавіку 2016 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Смалявічы-СТІ», дзе стаў асноўным брамнікам.
Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў БАТЭ, дзе застаўся ў асноўнай камандзе. 9 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Мінска» (1:0). У сезоне 2017 правёў тры матчы за асноўную каманду (гуляў пры адсутнасці асноўнага брамніка Дзяніса Шчарбіцкага), выступаў таксама за дубль.
У студзені 2018 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ, у студзені 2019 года падоўжыў пагадненне з барысаўскім клубам. У другой палове 2019 года ў сувязі з траўмай Шчарбіцкага стаў часцей з’яўляцца на полі, дзе чаргаваўся з Сяргеем Чэрнікам. У сезоне 2020 чаргаваўся на полі з Дзянісам Шчарбіцкім, у сезоне 2021 — з Андрэем Кудраўцом.
У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ і неўзабаве падпісаў пагадненне з расійскім клубам «Уфа» на 2,5 гады. Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, у маі пачаў з’яўляцца ў стартавым складзе. Па выніках сезона 2021/22 «Уфа» выбыла з Прэм’ер-лігі, і ў чэрвені 2022 года кантракт брамніка па пагадненні бакоў быў разарваны.
У верасні 2022 года стаў іграком тбіліскага «Дынама». У складзе каманды быў другім брамнікам, заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2022 года пакінуў тбіліскі клуб, так і не выйшаўшы на поле, і неўзабаве перабраўся ў «Дынама» з Батумі. Пачынаў сезон 2023 асноўным бранікам, са жніўня стаў заставацца на лаўцы запасных. Па выніках сезона разам з батумскім клубам стаў чэмпіёнам Грузіі. У снежні 2023 год пакінуў «Дынама».
У лютым 2024 года падпісаў кантракт з кракаўскай «Віслай».
Міжнародная кар’ера У 2014—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, дзе быў другім брамнікам пасля Уладзіслава Васілючка.
У сакавіку 2019 года ўпершыню быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, аднак доўгі час толькі заставаўся на лаўцы запасных. Дэбютаваў у зборнай 11 лістапада 2020 года ў таварыскім матчы супраць Румыніі (3:5), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (2): 2017, 2018 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2019, 2020, 2021 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2020, 2021 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2017 Чэмпіён Грузіі (2): 2022, 2023 Уладальнік Кубка Польшчы: 2024
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль БАТЭ 0 0 2014 дубль БАТЭ 9 −2 2015 дубль БАТЭ 12 −5 2016 Д2 Смалявічы-СТІ 15 −22 2017 Д1 БАТЭ 3 −3 2018 Д1 БАТЭ 4 −6 2019 Д1 БАТЭ 12 −8 2020 Д1 БАТЭ 16 −17 2021 Д1 БАТЭ 15 −13 2021/22 (2) Д1 Уфа 4 −3 2022 (2) Д1 Дынама (Тбілісі) 0 0 2023 Д1 Дынама (Батумі) 16 −15
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Уфа Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Тбілісі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Батумі Катэгорыя:Ігракі ФК Вісла Кракаў