Юрась Ляўкоў (нарадзіўся 23 чэрвеня 1964 года, Мінск) — беларускі музыка. Бас-гітарыст гурта N.R.M.

Біяграфія Бацька Юрася — вайсковец-падводнікN.R.M. :: Отведайте черепашины от N.R.M.! Музыкальная газета Амаль ад самага пачатку быў бас-гітарыстам «Мроі», куды яго запрасіў школьны сябра Уладзімір Давыдоўскі. Паступіў на першы курс Беларускі політэхнічны інстытут, але з-за ўдзелу ў рэпетыцыях гурта «Мроя» не здолеў здаць першую сесію. Уладкаваўся працаваць на кафедру ядзернай фізікі фізічнага факультэта БДУ. Удзельнічаў у запісы супольных музычных праектаў «Народны Альбом», «Я нарадзіўся тут». Стала працуе ў Інстытуце ядзерных праблем. Удзельнічаў у працах па стварэнні сродкаў кантролю за ядзернай зброяй і тэхнічным забеспячэнні праграмы стратэгічнага раззбраення. Жонка Дзіна, дачка Яна Ляўкова.

Літаратура Дзятліковіч Віктар. Іх Мроя. Іх N.R.M. Мінск: «Сучасны літаратар», 2005. 320 с.

Катэгорыя:Гітарысты Беларусі