Каэфіцыент паглынання — безразмерная фізічная велічыня, якая характарызуе здольнасць цела паглынаць падаючае на яго выпрамяненне. У якасці літарнага пазначэння выкарыстоўваецца грэчаская ГОСТ 26148—84. Фотометрия. Термины и определения. .
Вызначэнне Лікава каэфіцыент паглынання роўны адносіне патоку выпрамянення , паглынутага целам, да патоку выпрамянення , што ўпала на цела Статья «Коэффициент поглощения» в Физической энциклопедии:
Сума каэфіцыента паглынання і каэфіцыентаў адлюстравання, прапускання і рассейвання раўняецца адзінцы. Гэта сцвярджэнне вынікае з закона захавання энергіі.
У тых выпадках, калі спектр падаючага выпрамянення настолькі вузкі, што выпрамяненне можна лічыць монахраматычным, кажуць аб монахраматычным каэфіцыенце паглынання. Іншая ўжывальная ў такіх акалічнасцях назва мае тое ж значэнне, — паглынальная здольнасцьСтатья «Поглощательная способность» в Физической энциклопедии цела.
Калі спектр падаючага на цела выпрамянення шырокі, то адпаведны каэфіцыент паглынання называюць інтэгральным.
У агульным выпадку значэнне каэфіцыента паглынання цела залежыць як ад уласцівасцей самога цела, так і ад вугла падзення, спектральнага саставу і палярызацыі выпрамянення.
Каэфіцыент унутранага паглынання У большай ступені характарызуе здольнасць паглынаць выпрамяненне матэрыяламі, а не целамі. Адпаведна, у адрозненне ад каэфіцыента паглынання ў яго вызначэнні выкарыстоўваецца не агульны паток , які ўпаў на на паверхню цела, а паток , што прайшоў праз уваходную паверхню цела.
Такім чынам, каэфіцыент унутранага паглынання вызначаецца з суадносін:
Паток пры гэтым звязаны з роўнасцю:
дзе — каэфіцыент адлюстравання.
У агульным выпадку, пры распаўсюджванні паралельнага пучка выпрамянення ў асяроддзі, дзе адначасова мае месца паглынанне і рассейванне выпрамянення, каэфіцыент унутранага паглынання звязаны з натуральнымі паказчыкамі паглынання і рассейвання суадносінамі:
дзе - адлегласць, пройдзеная выпрамяненнем у асяроддзі.
Гл. таксама Паказчык паглынання Каэфіцыент адлюстравання Каэфіцыент рассейвання Каэфіцыент аслаблення Каэфіцыент прапускання
Крыніцы
Катэгорыя:Оптыка Катэгорыя:Фотаметрыя Катэгорыя:Безразмерныя параметры