Курчы () — шляхецкі род гербаў «Радван» і «Курч», прадстаўнікі якога займалі дзяржаўныя і ваенныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Валодалі маёнткамі на тэрыторыі сучаснай Беларусі (Сянно, Валеўка, Уснач, Бераставіца, Вусце).

Паходжанне Паходзілі з Гарадзенскага павета. Першы вядомы прадстаўнік роду — каралеўскі шляхціц Даніла Сямёнавіч Курч (XVI стагоддзе).

Найбольш вядомыя прадстаўнікі Марцін Курч (?—1602) — ваявода дорпацкі, жанаты з Соф'яй Сапегай, сястрой канцлера Льва Сапегі. Яўстах Курч (?—1647) — кашталян віцебскі Стэфан Курч (?—1702) — ваявода берасцейскі, маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Сцяпан Іосіфавіч Курч (1850—1906) — генерал-маёр, вайсковы цэнзар Віленскай ваеннай акругі, камандуючы 50-й пяхотнай брыгадай

Літаратура