Каратэ́ ( каратэ́-до: «шлях пустой рукі») — японскае мастацтва самаабароны ад узброенага праціўніка без зброіКультуралогія: Энцыкл. давед. / Э. С. Дубянецкі; Маст. А. А. Глекаў. — Мн.: БелЭн, 2003. — 384 с.: іл. ISBN 985-11-0277-6 — Старонка 158., якое сфармавалася ў 1920-я гады, пачаткова пад назвай тодэ, Фунакосi Гіцінам (Тамінакосі) з вострава Акіна́ваМілкоўскі, С.110—114.. З 2020 года — алімпійскі від спортуКарате включено в программу Олимпийских игр Советский Спорт, 4 августа 2016.
На пачатковым этапе каратэ прадстаўляла сабой сістэму рукапашнага бою, якая прызначалася толькі для самаабароны. Сёння каратэ набыло вялікую вядомасць дзякуючы паказальным выступам, якія дэманструюць тамэсівары. Так, вельмі дасведчаныя майстры могуць раскалоць кулаком груду лёду, ударам нагі разнесці ў трэскі брус з хваёвай драўніны таўшчынёй 15 см, разбіць локцем або галавой стосы дахавай чарапіцы (аднак, разбіванне прадметаў дэманструе толькі фізічную сілу і не з’яўляецца паказчыкам майстэрства). У адрозненне ад іншых адзінаборстваў Японіі (джыу-джыцу, дзюдо), якія выкарыстоўваюць барацьбу, правядзенне рознага роду кідкоў, затрымальных захопаў і задушлівых прыёмаў, у каратэ ступень непасрэднага кантакту паміж удзельнікамі сутычкі мінімальная, а для знішчэння суперніка выкарыстоўваюцца дакладна нацэленыя магутныя ўдары рукамі і нагамі, якія наносяцца ў жыццёва важныя кропкі яго целаEncyclopædia Britannica Online, s. v. «karate», accessed May 17, 2013.
Спартыўныя спаборніцтвы праводзяцца па двух праграмах каратэ: кумітэ (вольны спарынг) і ката (фармалізаваная паслядоўнасць рухаў, звязаных прынцыпамі вядзення паядынку з уяўным праціўнікам).
Гл. таксама
Сокэ Кубота Такаюкі Кёсі Куратомі Сіхан Вядзернікаў Сэнсэй Вядзернікава Gosoku Ryu INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION Куботан Black Belt Nisei Week Дзюкэндо Хацімакі
Літаратура
Спасылкі
http://www.club-mangust.by/history/_default.html http://www.boec.by/karate/karate_kluby_i_sekcii/ Аляксандр Ляцецкі як трэнер клуба «Керамін» Книга — Каратэдо. Входные ворота — Такэнобу.
Катэгорыя:Віды спорту Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы