«Месца пад сонцам» (выдаваўся пад назвай «Легенды беларускага рок-н-ролу: Бонда») — першы альбом рок-гурта Бонда, запісаны ў 1986 годзе і афіцыйна выдадзены толькі ў 1996 годзе на аўдыёкасетах. Песні «Слуцкая брама» і «Стэфка» пазней увойдуць у рэпертуар рок-гурта Крама.
Альбом запісваўся на працягу года ў самаробнай студыі ў Інстытуце культуры. Пад час запісу ўдарніка Сяргея Кныша забралі ў армію, таму яго замяняў Сяргей Брыкса. Вокладкай выбралі неафіцыйную эмблему гурта -- мыш, якая ўгрызаецца ў гітару -- створаную ў 1985 годзе Міхаілам Анемпадыставым.
Песні для запісу выбіраліся выпадкова, толькі было абгаворана не запісваць песні на рускай мове і на вершы іншых аўтараў (напрыклад, Кандрата Крапівы, на вершы якога гурт меў некалькі песняў).
Як зазначае Сяржук Сахараў, з гэтага альбома Бонда «запачаткавала беларускія музычныя традыцыі нонканфармізму і... здолела акумуляваць творчыя магчымасці таленавітых музыкаў».
Змест «Не сьпяшайся жыць» «Ліст дадому» «Слуцкая брама» «Кожны з нас» «Падарожжа» «Блюз»У зборніку «Бонда», выдадзеным у 1999 годзе, гэтая песня атрымала назву «Шляхі ў ноч». «Вынаходнікі» «Стэфка» «Соль жыцьця» «Раз-пораз» «…»
Удзельнікі Ігар Варашкевіч — вакал, губны гармонік Вячаслаў Корань — гітара Іван Маркаў — гітара Сяргей Кныш — ударная ўстаноўка Сяргей Брыкса — ударная ўстаноўка Сяргей Краўчанка — бас-гітара Міхаіл Анемпадыстаў — дызайн вокладкі
Спасылкі Будкін Сяргей, Сьвярдлоў Павал, Жбанкоў Максім. Залатыя дыскі беларускага рок-н-рола. Гурт Бонда
Катэгорыя:Альбомы 1996 года Катэгорыя:З’явіліся ў 1996 годзе Катэгорыя:Альбомы «Бонды»