Матракі () — маленькі востраў, частка архіпелага Дыяпонтыя і Іанічных астравоў. Размяшчаецца за 10 км на поўнач ад Керкіры, прыблізна на той жа адлегласці ад Афані і Эрыкусы. Адміністрацыйна ўваходзіць у ном Керкіры і ў перыферыю Іанічных астравоў. Адзіны населены пункт таксама носіць назву Матракі.

Тапаніміка Паводле легенды, востраў быў знішчаны «вугальным агнём» (, антракія), адкуль паходзіць назва. Насамрэч, старая назва Мальфакі пераўтварылася ў цяперашнюю пад уплывам назвы Саматракі.

Фізічная геаграфія Востраў густа пакрыты маслінамі і хвоямі. У наваколлях знаходзяцца тры дробныя востравы: Д’якапа, Д’япла і Трахія.

Гл. таксама Дыяпонтыя Іанічныя астравы

Катэгорыя:Астравы Грэцыі Катэгорыя:Іанічныя астравы Катэгорыя:Дыяпонтыя Катэгорыя:Астравы Міжземнага мора