Труд — колішні пасёлак на правым беразе ракі Лошыца, з 1959 года ў складзе Мінска.
Гісторыя Пасёлак утвораны ў 1920-я гады. З 1934 года ў Навадворскім сельсавеце Менскага раёна. У 1959 годзе пасёлак уключаны ў межы горада Мінска. Вуліца пасёлка атрымала назву завулак Сярова. Вясковая забудова была знесеная ў пачатку 1980-х гадоў пры будаўніцтве мікрараёна па вуліцы Асаналіева (на месцы пасёлка цяпер дамы № 24, 26, 28, 30).
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска