Магаўк (саманазва: Kanien'keha) — адна з паўночных іракезскіх моў, родная мова народа магаўкаў. У 2011 г. на ёй размаўлялі каля 3 350 чалавек у Канадзе і ЗША.
Гісторыя Сфарміравалася на тэрыторыі сучаснага штата Нью-Ёрк (ЗША). У канцы XVIII ст. частка магаўкаў перасялілася ў Канаду. Першыя запісы з'явіліся ў XVII ст. З 1970 г. вывучаецца ў школах. У 1993 г. прынята адзіная стандартная пісьмовая форма.
Дыялекты Вылучаюцца заходні, усходні і цэнтральны дыялекты.
Алфавіт З 1993 г. магаўкі карыстаюцца адзіным алфавітам на аснове лацінкі:
A a [a] E e [e] H h [h] I i [i] K k [k] N n [n] O o [o] R r [r] S s [s] T t [t] W w [w] Y y [y]
Спасылкі Mohawk Language and the Mohawk Indian Tribe (Kanien'kehaka) Mohawk language, alphabet and pronunciation Mohawk Language - Ohwejagehka Hadegaenage
Катэгорыя:Іракезскія мовы