thumb|right|250px|Кіраўнікі руху Свабодных афіцэраў злева направа: Закарыя Махі эд-Дзін, Абдэль Лаціф аль-Багдадзі, Камаль аль-Дзін Хусейн, Гамаль Абдэль Насэр, Абдэль Хакім Амер, Махамед Нагіб, Юсеф Сідык і Ахмед Шаўкі
Ліпеньская рэвалюцыя — ваенны пераварот, які адбыўся ў Егіпце 23 ліпеня 1952 года, у выніку якога была скінута манархія і абвешчана рэспубліка. Пераварот быў здзейснены членамі руху радыкальна настроеных ваенных «Свабодныя афіцэры» на чале з Гамалем Абдэлем Насэрам.
Перадумовы рэвалюцыі Сярод прычын, якія прывялі да рэвалюцыі: Надзвычайная бедната насельніцтва; Рэзкая прабрытанская арыентацыя каралеўскага ўрада; Карумпаванасць у арміі, паліцыі і іншых сілавых ведамствах; Паражэнне ў вайне супраць Ізраіля ў 1948—1949 гадах.
Перавароту папярэднічала серыя масавых антыбрытанскіх маніфестацый у Каіры ў студзені і лютым 1952 года, якія скончыліся разнёй егіпецкіх паліцэйскіх і мірных жыхароў. Пасля гэтых падзей армія канчаткова перайшла пад кантроль апазіцыі. Тройчы кароль прызначаў новых прэм’ер-міністраў у надзеі вярнуць краіну пад кантроль, але яго спробы не ўвянчаліся поспехам. Першапачаткова арганізацыя радыкальна настроеных ваенных «Свабодныя афіцэры», на чале якіх стаяў старшыня выканкама гэтай арганізацыі падпалкоўнік Гамаль Абдэль Насэр планавала здзейсніць пераварот 5 жніўня, аднак група змоўшчыкаў была раскрыта лаяльнай ураду службай бяспекі. Асцерагаючыся арышту, Насэр вырашыў скінуць караля 23 ліпеня.
Хроніка рэвалюцыйных падзей У 1952 годзе капітан Ахмед Хамруш служыў у Александрыі, дзе займаўся прапагандай сярод егіпецкіх войскаў, якія яшчэ былі ўзрушаны паражэннем Егіпта ў першай араба-ізраільскай вайне. Хамруш адным з першых уступіў у арганізацыю «Свабодныя афіцэры», дзе разам з Насэрам, Халедам Махі эд-Дзінам, Салахам Салемам, Хамдзі Убейдам, Ахмедам Фуадам і Абдэль Рахманам Ананам займаўся напісаннем і распаўсюджваннем улётакХамруш А. Революция 23 июля 1952 года в Египте/М.1984 — С.8..
21 ліпеня 1952 года, напярэдадні выступлення «Свабодных афіцэраў», да Хамруша прыйшлі браты Насэра Шаўкі і Эз эль-Араб Абдэль Насэры і паведамілі, што ён, як прадстаўнік александрыйскага гарнізона, тэрмінова выклікаецца з Насэрам у Каір за інструкцыямі. Увечар 22 ліпеня, каля 17.30, Насэр на сваім чорным «Осціне» пад’ехаў да Хамруша, які чакаў яго на вуліцы ў суправаджэнні Камаля ад-Дзіна Хусейна і двух афіцэраў. Ён паведаміў, што гэтай ноччу армія здзейсніць пераварот і высуне патрабаванні да караля Фаруку. Для Хамруша гэтая навіна была поўнай нечаканасцю, тым больш, што ў асяроддзі ХАДЭТУ не падтрымлівалі ідэю ваеннага перавароту, а прытрымліваліся тэорыі народнай рэвалюцыіХамруш А. Революция 23 июля 1952 года в Египте/М.1984 — С.156..
Насэр паставіў задачу пачаць мабілізацыю лаяльных «Свабодным афіцэрам» часцей арміі ў «летняй сталіцы» краіны, дзе знаходзіліся на адпачынку кароль Фарук і ўрад, забяспечыць кантроль над раёнам, не рухаючы войскі і не дапусціць канфліктаў паміж гарнізонамі Александрыі і Каіра. Аднак капітан Ахмед Хамруш, перш, чым выехаць у свой гарнізон, давёў да ведама камуніста Ахмеда Фуада, будучых членаў Савета рэвалюцыйнага камандавання маёра Халеда Махі эд-Дзіна і падпалкоўніка Юсефа Седыка, а таксама генеральнага сакратара ХАДЭТУ Сеіда Сулеймана Рыфаі (Бадра), што рыхтуецца выступленне. Было прынята рашэнне, што марксісты падтрымаюць пераварот. Ужо апоўначы Хамруш прыбыў у АлександрыюХамруш А. Революция 23 июля 1952 года в Египте/М.1984 — С.157. і адразу ж накіраваўся ў 2-і пражэктарны полкХамруш А. Революция 23 июля 1952 года в Египте/М.1984 — С.167., а затым са штаба акругі даў сігнал камандзірам часцей прыбыць у іх размяшчэнні.
У Александрыі, у адрозненне ад Каіра, не сталі звяртацца да арыштаў, але да раніцы становішча заставалася нявызначаным, таму што лаяльныя каралю афіцэры, знаходзячыся на волі ў сваіх часцях, не ведалі, што ім рабіць.
22 ліпеня 1952 года на кватэры маёра Халеда Махі эд-Дзіна адбылася апошняя нарада перад пераваротам, які стаў пачаткам Егіпецкай рэвалюцыі. Член СРК маёр Халед Махі эд-Дзін адказваў за захоп стратэгічнага раёна Абасія — Геліёпаль, дзе знаходзіліся армейскія казармыАгарышев А. А. Гамаль Абдель Насер / М. 1975 — C.64..
У Кавалерыйскай управе арміі, якая кіравала бранятанкавымі часцямі, за аперацыю акрамя маёра Халеда Махі эд-Дзіна адказвалі таксама падпалкоўнікі Хусейн аль-Шафеі і Сарват Акраша, якія кіравалі дзеяннямі бранятанкавых падраздзяленняў у раёне аэрадрома Эль-Мазы і ў Абасіі. Бранетанкавы батальён Халеда Махі эд-Дзіна павінен быў заняць пазіцыю на ўездзе ў Геліёпаль каля кінатэатра «Роксі»Хамруш А. Революция 23 июля 1952 года в Египте/ М. 1984 — С.163..
Махі эд-Дзін так успамінаў падзеі той ночы: «У тую памятную ноч я павінен быў падняць мотамеханізаваны батальён і захапіць важныя аб’екты ў раёне Абасія — Геліёпаль. Салдаты ведалі мяне, і таму не каштавала вялікіх намаганняў угаварыць іх дзейнічаць. Я сказаў ім: „Салдаты, наша радзіма ў цяжкім становішчы. У гэтыя крытычныя хвіліны Савет кіраўніцтва рэвалюцыяй даручае нам выканаць свой абавязак“ Гэтага аказалася дастаткова, каб батальён дружна выступіў пад камандаваннем свайго афіцэра. Аднак, у казарме з’явіўся афіцэр, які мог змарнаваць усю справу. Прыйшлося арыштаваць яго. Жэрабя было кінутае. Я загадаў салдатам заняць названыя Насэрам аб’екты, мы захапілі іх амаль без супраціўлення»Агарышев А. А. Гамаль Абдель Насер / М. 1975 — C.69..
У ноч з 22 на 23 ліпеня 1952 года ў Каір увайшлі войскі, блакіраваўшы ўсе ўрадавыя ўстановы.
Ужо ў 7:30 раніцы 23 ліпеня па радыё прагучала камюніке генерал-маёра Махамеда Нагібу, у якім гаварылася, што «прадажны» ўрад скінуты. Насэр і Махі эд-Дзін разам складалі тэкст першага звароту да нацыі. Камюніке зачытаў падпалкоўнік Анвар Садат. Кіраваў путчыстамі Савет рэвалюцыйнага камандавання Егіпта (9 афіцэраў, падпалкоўнікі і маёры. У іх колькасці, Гамаль Абдэль Насэр, Абдэль Хакім Амер, Анвар Садат).
Калі раніцай 23 ліпеня Анвар Садат зачытаў па радыё Маніфест «Свабодных афіцэраў», увесь александрыйскі гарнізон дружна выказаў падтрымку і далучыўся да руху. Хамруш адзначаў, што «нідзе не адбылося ніводнага варожага выступлення»Хамруш А. Революция 23 июля 1952 года в Египте/М.1984 — С. С. 168.-169.. Сярод афіцэраў, што падтрымалі намаганні Хамруша, акрамя братоў Насэра, быў і будучы ваенны аташэ ў Амане Салах Мустафа. З Каіра паступіла распараджэнне не прадпрымаць актыўных дзеянняў, і толькі ў другой палове дня 23 ліпеня Насэр і генерал Мухамед Нагіб патэлефанавалі Хамрушу, выслухалі даклад, пра тое, што ў Александрыі ўсё спакойна, і далі ўказанне затрымаць камандуючага Памежнай аховай генерала Хусейна Серы Амера, які хацеў бегчы ў ЛівіюХамруш А. Революция 23 июля 1952 года в Египте/М.1984 — С. 182..
Увечары 23 ліпеня 51-гадовы генерал-маёр Махамед Нагіб, камандуючы Паўднёвай ваеннай акругай і член арганізацыі «Свабодныя афіцэры», атрымаў ад караля пасаду галоўнакамандуючага арміяйХамруш А. Революция 23 июля 1952 года в Египте/ М. 1984 — С.179.. Кароль Фарук яшчэ спадзяваўся на ваенную дапамогу ЗША, аднак неўзабаве быў схоплены, прымушаны да адрачэння і высланы з краіны. Каралеўскі прастол перайшоў да яго сына-немаўляці.
26 ліпеня 1952 года «свабодныя афіцэры» на чале з генералам Махамедам Нагібам удзельнічалі ў Александрыі ў цырымоніі правадоў у эміграцыю караля Фарука. Махі эд-Дзін успамінаў, што кароль запэўніваў лідараў рэвалюцыі, што сам намерваўся правесці пераўтварэнні, дзеля якіх яны зрынулі яго рэжымAburish, Said K. Nasser, the Last Arab /2004, St. Martin’s Press,New York City, ISBN 9780312286835 — p.52..
Далейшыя дзеянні рэвалюцыі егіпецкіх афіцэраў 12 жніўня 1952 года папулярныя чаканні неадкладных рэформ прывялі да бунтаў рабочых у Кафр-Давар, у выніку чаго новымі ўладамі былі вынесены два смяротныя прысуды.
15 жніўня Савет рэвалюцыйнага камандавання Егіпта ўзначаліў генерал-маёр пяхоты Махамед Нагіб. Яго намеснікам у СРК прызначаўся Гамаль Абдэль Насэр.
Пасля прыходу «Свабодных афіцэраў» да ўлады на адным з першых пасяджэнняў СРК была ўнесена прапанова прыцягнуць экспертаў для распрацоўкі планаў палітычных і эканамічных пераўтварэнняў. Насэр падтрымаў яго і спіс экспертаў было даручана скласці эканамісту Ахмеду Фуаду, які прытрымваўся марксісцкіх поглядаўАгарышев А. А. Гамаль Абдель Насер / М. 1975 — C.89.. Да распрацоўкі праектаў рэформ, у тым ліку і аграрнай, былі таксама прыцягнуты марксісты Рашыд аль-Бараві і Абдэль Разік аль-СанурыАгарышев А. А. Гамаль Абдель Насер / М. 1975 — C.91..
7 верасня 1952 года генерал Махамед Нагіб сфарміраваў новы ўрад, што азначала ўжо фармальную перадачу дзяржаўнай улады ад прэм’ер-міністра Алі Махіра, прызначанага 23 ліпеня зрынутым каралём, у рукі «Свабодных афіцэраў» Хамруш А. Революция 23 июля 1952 года в Египте/ М. 1984 — С.193. С.195.. 9 верасня быў выдадзены закон аб аграрнай рэформе. Латыфундыі абмяжоўваліся 126 гектарамі. Астатнія землі канфіскоўваліся і размяркоўваліся паміж беззямельнымі і малазямельнымі сялянамі. Землі каралеўскага дому былі канфіскаваны без кампенсацыі. Таксама абмяжоўвалася зямельная рэнта. Егіпет пасля Ліпеньскай рэвалюцыі 1952 года прызнаў права суданскага народа на самавызначэнне.
15 студзеня адыбліся арышты па абвінавачванні ва ўдзеле ў змове афіцэраў артылерыі (сярод арыштаваных капітан Ахмед Хамруш) Хамруш А. Революция 23 июля 1952 года в Египте/М.1984 — С.229.. Насэр уступіў у адкрыты канфлікт з егіпецкімі камуністамі і пачаў арышты членаў ХАДЭТУ — камуністычнай арганізацыі «Дэмакратычны рух за нацыянальнае вызваленне», яе армейскай секцыі. Член СРК Халед Махі эд-Дзін, які меў цесныя сувязі з членамі ХАДЭТУ, захаваў свае пазіцыі ў Савеце рэвалюцыйнага камандавання, у адрозненне ад іншага члена Савета — марксіста Юсефа Седыка, які прынцыпова падаў у адстаўку і быў адпраўлены ў эміграцыюХамруш А. Революция 23 июля 1952 года в Египте/ М. 1984 — С. С. 229.—230.. Карыстаючыся падтрымкай Насэра, Махі эд-Дзін выступаў супраць смяротнага пакарання для арыштаваных пасля падзей 15 студзеня, незалежна ад таго, прытрымліваліся яны левых, ці правых поглядаў. Дзякуючы яго пазіцыі не было прыменена смяротнае пакаранне да артылерыйскіх афіцэраў, арыштаваным па абвінавачванні ў рэакцыйнай змовеХамруш А. Революция 23 июля 1952 года в Египте / М. 1984 — С. С. 243.—244..
17 студзеня года Нагіб, як галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі, выдаў маніфест аб роспуску ўсіх палітычных партый, канфіскацыі іх фондаў і трохгадовым «пераходным перыядзе»Хамруш А. Революция 23 июля 1952 года в Египте/ М. 1984 — С.193. С.217.. 10 лютага была апублікавана часовая канстытуцыя Егіпта, якая павінна была дзейнічаць у пераходны перыядХамруш А. Революция 23 июля 1952 года в Египте/ М. 1984 — С.219..
Ключавыя пасады ва ўрадзе рэспублікі з лета 1953 занялі лідары «Свабодных афіцэраў». 18 чэрвеня ў краіне ўсталявана рэспубліка. Першым прэзідэнтам прызначаецца кіраўнік урада генерал-маёр Махамед Нагіб. Насэр стаў намеснікам прэм’ер-міністра. Аднак адразу ж выявіліся супярэчнасці Насэра з Нагібам. Гамаль выступаў супраць існавання парламента, генерал Нагіб — за.
25 лютага 1954 года Савет рэвалюцыйнага камандавання зняў прэзідэнта Егіпта генерала Нагіба з усіх пасад і ўзяў яго пад хатні арышт. Прэм’ер-міністрам быў прызначаны Насэр. У пятніцу 26 лютага афіцэры кавалерыйскіх войскаў запатрабавалі неадкладнага вяртання Нагібу на яго пасады і «аднаўленні дэмакратыі». Спроба Насэра, які стаў прэм’ер-міністрам, угаварыць іх прыняць палітычныя змены, не прывяла да поспеху, і ён з’ехаў з кавалерыйскіх казармаў на нараду Савета рэвалюцыйнага камандавання перакананым у непазбежнасці ваеннага перавароту, які вось-вось здзейсняць кавалерыйскія і бранятанкавыя часці.