Тро́нхейм (, таксама Trondhjem; ) старажытная назва Ні́дарас (Nidaros) — горад у Нарвегіі, знаходзіцца ля вусця ракі Нідэльва. Трэці па колькасці насельніцтва (161 730—2007) горад краіны пасля Осла і Бергена.

Адміністрацыйны цэнтр фюльке Сёр-Трондэлаг. Заснаваны ў 997 годзе. Старажытная сталіца Нарвегіі (да 1217 года) і самы буйны цэнтр паломніцтва ў Паўночнай Еўропе (да мошчаў Олава Святога); старая назва — Нідарас. У познім Сярэдневякоўі назва горада змянілася на Тронхейм, і гэтая назва была асноўнай у дацкі перыяд. У 1930 годзе была вернута старая назва, Нідарас, але пасля пратэста жыхароў ужо ў наступным, 1931 годзе горад зноў перайменаваны ў Тронхейм.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Памятныя мясціны Нідараскі сабор

Вядомыя ўраджэнцы Арнфін Бергман (1928—2011) — нарвежскі скакун з трампліна, чэмпіён зімовых Алімпійскіх гульняў у Осла (1952). Юхан Нурдаль Брун (1745—1816) — нарвежскі паэт, драматург, палітычны дзеяч, біскуп. Томі Інгебрыгтсен (нар. 1977) — нарвежскі скакун з трампліна. Эрленд Лу (нар. 1969) — нарвежскі пісьменнік і сцэнарыст. Сверэ Фарстад — нарвежскі канькабежац, алімпійскі чэмпіён.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Нарвегіі