Бе́лае возера — возера ў Гродзенскім раёне, у 25 км на паўночны ўсход ад Гродна. У басейне ракі Пыранка (цячэ праз возера), у паўднёвай частцы пераходзіць у возера Рыбніца.
Плошча 7,1 км². Даўжыня 13 км, найбольшая шырыня 1,15 км. Плошча вадазбору 267 км². Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 10—15 м, параслі лесам, на поўдні разараныя. Дно возера на вялікіх глыбінях выслана сапрапелем.
На беразе возера знаходзіцца аграгарадок Азёры. Каля паўднёвага берага вазера археалагічны помнік — курганны магільнік.
Літаратура
Атлас охотника и рыболова: Гродненская область. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010.
Катэгорыя:Басейн Котры Катэгорыя:Азёры Гродзенскага раёна