Нікадзім Юр’евіч Сілівановіч (; , в. Цынцавічы, — 1918 ці 1919) — беларускі і расійскі мастак, акадэмік Пецярбургскай акадэміі мастацтваў.
У Маладзечне атрымаў агульную адукацыю ў павятовым пяцікласным вучылішчы для дваран. У 1859 годзе паступіў у Пецярбургскую Імператарскую акадэмію мастацтваў, дзе спецыялізаваўся на партрэтным жывапісе. Праз чатыры гады Сілівановіч атрымаў званне вольнага мастака, пасля чаго вярнуўся ў родную вёску. Пачаў займацца царкоўным жывапісам. У 1866 годзе яму было прысвоена званне класнага мастака 3 ступені. Зноў вучыцца ў акадэміі ў класе мазаікі. Неўзабаве атрымлівае званне класнага мастака 2 ступені, а там ужо і 1 ступені. Таленавітага мастака заўважыў Брулоў, які і прапанаваў Сілівановічу прыняць удзел у стварэнні мазаікі «Тайная вячэра» ў галоўным іканастасе Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу.
З 1870 па 1899 год ён працаваў у Імператарскай акадэміі, дзе чытаў лекцыі. З 1864 па 1866 год ён жыў у Вільні, з 1901 года — у Бірштанах, а ў апошні перыяд жыцця — у Прэнах. У 1876 годзе яго карціна была выстаўлена на Сусветнай выставе ў Філадэльфіі, а ў 1881 годзе мастак быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава трэцяй ступені.
Карціны мастака знаходзяцца па ўсім свеце. Адна з іх — «Салдат з хлопчыкам» — знаходзіцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Яшчэ адна — «У цямніцы» — захоўваецца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў МінскуВ темнице .
Ушанаванне памяці На радзіме Сілівановіча ў Вілейцы пры Вілейскім краязнаўчым музеі працуе выставачная зала яго імя Вілейскі мастак Эдуард Мацюшонак паказаў чытачам «РГ» сваю выстаўку //«Рэгіянальная газета». У вёсцы Цынцавічы Вілейскага раёна адкрыты памятны знак Сілівановічу Адкрыццё помніка акадэміку Сілівановічу //«Рэгіянальная газета». Творчасць Сілівановіча становіцца тэмай прац для яго землякоў. Некалькі карцін, прысвечаных у тым ліку Сілівановічу, намаляваў вілейскі мастак-жывапісец Эдуард Мацюшонак. .
Літаратура
Спасылкі Жизнь и творческий путь незаслуженно забытого академика.
Катэгорыя:Мастакі Расіі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Памерлі ў Вілейскім раёне