Мустафа Кемаль Атацюрк; Газі Мустафа Кемаль-паша (,  — ) — асманскі і турэцкі рэфарматар, палітык, дзяржаўны дзеяч і военачальнік; заснавальнік і першы лідар Рэспубліканскай народнай партыі Турцыі; першы прэзідэнт Турэцкай Рэспублікі, заснавальнік сучаснай турэцкай дзяржавы. Уваходзіць у спіс 100 самых вывучаных асоб у гісторыі.

Узначаліўшы пасля паразы (кастрычнік 1918) Асманскай імперыі ў Першай сусветнай вайне нацыянальна-рэвалюцыйны рух і вайну за незалежнасць у Анатоліі, дамогся ліквідацыі марыянеткавага ўраду султана і акупацыйнага рэжыму, стварыў новую, заснаваную на нацыяналізме («суверэнітэце нацыі»), рэспубліканскую дзяржаву, правёў шэраг сур’ёзных палітычных, сацыяльных і культурных рэформ, такіх як: ліквідацыя султанату (1 лістапада 1922 года), абвяшчэнне рэспублікі (29 кастрычніка 1923 года), скасаванне халіфата (3 сакавіка 1924 года), увядзенне свецкага навучання, закрыццё дэрвішскіх ордэнаў, рэформа адзення (1925), прыняцце новага крымінальнага і грамадзянскага кодэксаў па еўрапейскім узоры (1926), лацінізацыя алфавіту, ачышчэнне турэцкай мовы ад арабскіх і персідскіх запазычанняў, аддзяленне рэлігіі ад дзяржавы (1928), прадастаўленне выбарчых правоў жанчынам, адмена тытулаў і феадальных формаў звароту, увядзенне прозвішчаў (1934), стварэнне нацыянальных банкаў і нацыянальнай прамысловасці. Як старшыня Вялікага Нацыянальнага Сходу (1920—1923) і затым (з 29 кастрычніка 1923 года) як прэзідэнт рэспублікі, пераабіраўся на гэты пост кожнае чатырохгоддзе, а таксама як незмяняльны старшыня створанай ім Народна-рэспубліканскай партыі, набыў у Турцыі беспярэчны аўтарытэт і дыктатарскіяTurkey: The land a dictator turned into a democracy". «Time». 12 октября 1953. паўнамоцтвы.

Паходжанне, дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся ў 1880 ці 1881 годзе (дакладных звестак аб даце нараджэння няма; пазней Кемаль абраў датай свайго нараджэння 19 мая — дзень пачатку барацьбы за незалежнасць Турцыі) у квартале Хаджакасым атаманскага горада Салонікі (цяпер Грэцыя) у сям’і дробнага лесагандляра, былога мытнага служачага Алі Рыза-эфендзі і яго жонкі Зюбейдэ-ханым. Яго бацька, мабыць, быў па паходжанні албанцамTurkey: The land a dictator turned into a democracy". «Time». 12 октября 1953.Mango, Andrew. Ataturk: The Biography of the Founder of Modern Turkey, (Overlook TP, 2002), стр. 27., у сям’і размаўлялі па-турэцку і вызнавалі іслам. Аднак, шмат дасьледчыкаў усё ж лічаць, што бацька Мустафы Кемаля быў туркам і паходзіў з АнатолііAtay, Falih Rıfkı (1984). «Çankaya: Atatürk'ün doğumundan ölümüne kadar». Betaş. İstanbul. — С. 17.Dinamo, Hasan İzzettin (1986). «Kutsal İsyan: Millî Kurtuluş Savaşı'nın Gerçek Hikâyesi, 2. cilt». Tekin Yayınevi.. Ён і яго малодшая сястра Макбуле Атадан былі адзінымі дзецьмі ў сям’і, якія дажылі да дарослага ўзросту, астатнія памерлі ў раннім дзяцінстве.

Мустафа быў актыўным дзіцем і валодаў запальчывым і надзвычай незалежным характарам. Зносінам з аднагодкамі або сястрой хлопчык аддаваў перавагу адзіноце і незалежнасці. Ён нетрывальна ставіўся да меркавання навакольных, не любіў ісці на кампрамісы і заўсёды імкнуўся прытрымлівацца выбранага для сябе шляху. Звычка прама выказваць усё, што ён думае, прынесла Мустафе ў далейшым жыцці нямала клопатаў, і з ёй ён нажыў шматлікіх ворагаў.

Маці Мустафы, дбайная мусульманка, хацела, каб яе сын вывучыў Каран, але яе муж, Алі Рыза, схіляўся да таго, каб даць Мустафе больш сучасную адукацыю. Муж і жонка ніяк не маглі прыйсці да кампрамісу, і таму, калі Мустафа дасягнуў школьнага ўзросту, яго спачатку вызначылі ў школу Хафыза Мехмет-эфендзі, якая размяшчалася ў квартале, дзе жыла сям’я.

Яго бацька памёр у 1888 годзе, калі Мустафе было 8 гадоў. 13 сакавіка 1893 года ён, паводле свайго памкнення, будучы 12-і гадоў узростам, паступіў у падрыхтоўчую ваенную школу ў Салоніках Selânik Askerî Rüştiyesi, дзе настаўнік матэматыкі даў яму другое імя Кемаль («дасканаласць»).

У 1896 годзе быў залічаны ў ваенную школу (Manastır Askerî İdadisi) у г. Бітала ў Македоніі.

13 сакавіка 1899 года паступіў у Атаманскі ваенны каледж (Mekteb-i Harbiye-i Şahane) у Стамбуле, сталіцы Асманскай імперыі. У адрозненне ад ранейшых месцаў вучобы, дзе панавалі рэвалюцыйныя і рэфарматарскія настроі, каледж быў пад жорсткім кантролем султана Абдул-Хаміда II.

10 лютага 1902 года паступіў у Атаманскую акадэмію генштаба (Erkân-ı Harbiye Mektebi) у Стамбуле, якую скончыў 11 студзеня 1905 года. Адразу пасля заканчэння акадэміі, быў арыштаваны па абвінавачванні ў супрацьзаконнай крытыцы абдулхамідаўскага рэжыму і пасля некалькіх месяцаў пад вартай быў сасланы ў Дамаск, дзе ў 1905-м стварыў рэвалюцыйную арганізацыю Ватан («Радзіма»)Мустафа Кемаль. Путь новой Турции. Литиздат Н. К. И. Д., Т. I, 1929, стр. XVI. («Биография по данным государственного календаря Турецкой республики.»).

Пачатак службы. Младатуркі

У 1905—1907 гадах разам з Лютфі Мюфіт-беем (Оздешэм) служыў у 5-й арміі, дыслакаванай у Дамаску. У 1907 годзе Мустафа Кемаль быў павышаны ў званні і атрымаў накіраванне ў 3-ю армію ў горад Манасцір.

Ужо падчас вучобы ў Салоніках Кемаль удзельнічаў у рэвалюцыйных таварыствах; па заканчэнні Акадэміі далучыўся да младатуркаў, удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні Младатурэцкай рэвалюцыі 1908 года; пазней, з прычыны рознагалоссяў з лідарамі младатурэцкага руху, часова адышоў ад палітычнай дзейнасці.

У 1910 годзе Мустафа Кемаль быў накіраваны ў Францыю, дзе прысутнічаў на пікардыйскіх ваенных манеўрах. У 1911 годзе пачаў служыць у Стамбуле, у Генштабе ўзброеных сілаў. На вайне, якая пачалася ў 1911 годзе са штурму Трыпалі італьянцамі, Мустафа Кемаль разам з групай сваіх таварышаў ваяваў у раёне Табрука і Дэрна. 22 снежня 1911 года Мустафа Кемаль атрымаў перамогу над італьянцамі ў бітве пад Табрукам, а 6 сакавіка 1912 года быў прызначаны на пасаду камандуючага асманскімі войскамі ў Дэрна. У кастрычніку 1912 года пачалася Балканская вайна, у якой Мустафа Кемаль прыняў удзел разам з ваеннымі падраздзяленнямі з Галіполі і Балайыра. Ён адыграў вялікую ролю ў справе адваявання Дыдыматыхона (Дыметокі) і Эдзірнэ ў балгараў.

У 1913 годзе Мустафа Кемаль быў прызначаны на пасаду ваеннага аташэ ў Сафіі, дзе ў 1914 годзе ён атрымаў званне каймакама (падпалкоўніка). Там Мустафа Кемаль праслужыў да 1915 года, калі быў накіраваны ў Тэкірдаг для фарміравання 19-й дывізіі.

Кемаль у Першай сусветнай вайне

У пачатку Першай сусветнай вайны Мустафа Кемаль паспяхова камандаваў турэцкімі войскамі ў бітве за Чанакале.

18 сакавіка 1915 года англа-французская эскадра паспрабавала прайсці праліў Дарданэлы, аднак панесла цяжкія страты. Пасля гэтага камандаванне Антанты прыняло рашэнне высадзіць дэсант на Галіпальскім паўвостраве. 25 красавіка 1915 года англа-французы, якія высадзіліся на мысе Гелес, былі спыненыя 19-й дывізіяй пад камандаваннем Мустафы Кемаля. Пасля гэтай перамогі Мустафа Кемаль быў узведзены ў палкоўнікі.

Падчас высадкі войскаў Аўстралійскага і Новазеландскі корпуса і іншых брытанскіх частак на Галіпольскім паўвостраве ў ходзе Дарданэльскай аперацыі, у найбольш адчайны момант бітваў, раніцай 25 красавіка 1915 года, у загадзе дня для свайго 57-га палка Кемаль напісаў: «Я не загадваю вам наступаць, я загадваю вам памерці. Пакуль мы будзем паміраць, іншыя войскі і камандзіры змогуць прыйсці і стаць на нашы месцы.»John P. Kinross. Atatürk: a biography of Mustafa Kemal, father of modern Turkey. New York, 1965, стр. 90: «I don’t order you to attack, I order you to die. In the time it takes us to die, other troops and commanders can come and take our places.». Увесь асабісты склад 57-га палка загінуў да канца бітвыJohn P. Kinross. Atatürk: a biography of Mustafa Kemal, father of modern Turkey. New York, 1965, стр. 90—91..

6 — 15 жніўня 1915 года група войскаў пад камандаваннем германскага афіцэра Ота Сандэрса і Кемаля здолела перашкодзіць поспеху брытанскіх сіл пры высадцы ў заліве Суўла. Затым рушылі ўслед перамога пры Кірэч-Тэпе (17 жніўня) і другая перамога пры Анафарталары (21 жніўня).

Пасля бітваў за Дарданэлы камандаваў войскамі ў Эдзірнэ і Дыярбакыры. 1 красавіка 1916 года ён быў узведзены ў дывізіённыя генералы (генерал-лейтэнант) і прызначаны камандуючым 2-й арміі. Пад яго камандаваннем 2-я армія ў пачатку жніўня 1916 года здолела ненадоўга заняць Муш і Бітліс, але неўзабаве была выбітая адтуль рускіміАхмет-Иззет-Паша.

Пасля кароткатэрміновай службы ў Дамаску і Халебе вярнуўся ў Канстанцінопаль. Адсюль разам з наследным прынцам Мехмедам VI Вахідедзінам адправіўся ў Германію на лінію фронту для правядзення інспекцыі. Па вяртанні з гэтай паездкі сур’ёзна захварэў і быў адпраўлены на лячэнне ў Вену і Бадэн-Бадэн.

15 жніўня 1918 года вярнуўся ў Халеб на пасадзе камандуючага 7-й арміяй. Пад яго камандаваннем войска паспяхова абаранялася ад нападаў англійскіх войскаў.

Пасля падпісання Мудроскага перамір’я (капітуляцыі Асманскай імперыі) (30 кастрычніка 1918 года) быў прызначаны на пасаду камандуючага групай армій «Йылдырым». Пасля роспуску гэтага злучэння Мустафа Кемаль 13 лістапада 1918 года вярнуўся ў Канстанцінопаль, дзе пачаў працаваць у Міністэрстве абароны.

Арганізацыя ангорскага ўрада

Падпісанне Портай капітуляцыі прымусіла прыступіць да планамернага раззбраення і расфармавання Асманскай арміі. 19 мая 1919 года Мустафа Кемаль у якасці інспектара 9-й арміі прыбыў у Самсун.

22 чэрвеня 1919 года ў Амасія ён апублікаваў цыркуляр (Amasya Genelgesi), які абвяшчаў, што незалежнасць краіны знаходзіцца пад пагрозай, а таксама аб’яўляў скліканне дэпутатаў на Сіваскі кангрэс.

8 ліпеня 1919 года Кемаль звольніўся з асманскай арміі; султанскі ўрад выдаў ордэр на яго арышт; пасля ён быў завочна прысуджаны да смяротнага пакарання.

23 ліпеня — 7 жніўня 1919 года ў Эрзуруме адбыўся з’езд (Erzurum Kongresi) шасці ўсходніх вілаетаў імперыі, за якім пачаўся Сіваскі кангрэс, праведзены з 4 па 11 верасня 1919 года. Мустафа Кемаль, які забяспечыў скліканне і працу гэтых кангрэсаў, такім чынам вызначыў шляхі выратавання айчыны. 27 снежня 1919 года Мустафу Кемаля з радасцю сустрэлі жыхары Ангоры (Анкара).

Пасля акупацыі Канстанцінопаля (лістапад 1918) войскамі Антанты і роспуску атаманскага парламента (16 сакавіка 1920 года) Кемаль склікаў у Ангоры ўласны парламент — Вялікі Нацыянальны Сход Турцыі (ВНСТ), першае пасяджэнне якога адкрылася 23 красавіка 1920 года. Сам Кемаль быў абраны старшынёй парламента і кіраўніком урада Вялікага Нацыянальнага Сходу, які тады не прызнаваўся ні адной з дзяржаў. Асноўны непасрэднай задачай кемалістаў была барацьба з армянамі на паўночным усходзе, з грэкамі — на захадзе, а таксама — з акупацыяй Антантай «турэцкіх» зямель і рэжымам капітуляцый, які захоўваўся дэ-фактаМустафа Кемаль. Путь новой Турции. Литиздат Н. К. И. Д., Т. I, 1929, стр. 403 (Примечание 51)..

7 чэрвеня 1920 года ангорскі ўрад абвясціў несапраўднымі ўсе ранейшыя дагаворы Атаманскай імперыі; акрамя таго, урад ВНСТ адпрэчыў і ў канчатковым выніку, шляхам ваенных дзеянняў, сарваў ратыфікацыю падпісанага 10 жніўня 1920 года паміж султанскім урадам і краінамі Антанты Севрскага дагавора, які яны лічылі несправядлівым у дачыненні да турэцкага насельніцтва імперыі.

Турэцка-армянская вайна. Адносіны з РСФСР

Асноўныя этапы турэцка-армянскай вайны: узяцце Сарыкамыша (20 верасня 1920 года), Карса (30 кастрычніка 1920 года) і Гюмры (7 лістапада 1920 года).

Вырашальнае значэнне ў ваенных поспехах кемалістаў супраць армян, а таксама пасля грэкаў, мела значная фінансавая і ваенная дапамога, аказаная бальшавіцкім урадам РСФСР пачынаючы з восені 1920 аж да 1922 годаВ. Шеремет. Босфор. М., 1995, стр. 241.. Ужо ў 1920 годзе, у адказ на ліст Кемаля Леніну ад 26 красавіка 1920 года, які змяшчае просьбу аб дапамозе«Международная жизнь». М., 1963, № 11, стр. 147—148. (первая публикация письма в извлечении)., урад РСФСР накіраваў кемалістамі 6000 вінтовак, звыш 5 млн вінтовачных патронаў, 17 600 снарадаў і 200,6 кг золата ў злітках«Международная жизнь». М., 1963, № 11, стр. 148 (справочная информация от редакции журнала)..