Crocodylus niloticus madagascariensis — падвід Crocodylus niloticus, які сустракаецца выключна на востраве Мадагаскар. Абарыгены называюць яго ваўі або мамба. У цяперашні час падвід амаль вынішчаны людзьмі. Апошнія асобіны сустракаюцца ў цяжкадаступных месцах — напрыклад, у падземных рэках масіва Анкарана. Яшчэ ёсць папуляцыі, якія жывуць у «святых азёрах» і якія знаходзяцца пад абаронай рэлігійнай забароны — «фадзі». Такім возерам з’яўляецца, да прыкладу, Анівурану, размешчанае паміж гарадамі Амбілубе і Дыега-Суарэс.

Літаратура Мадагаскар / Сакалоў В. Е. — М.: Прагрэс, 1990. С. 141. ISBN 5-01-002049-1

Катэгорыя:Сапраўдныя кракадзілы