Халтмаагійн Батулга (, нар. 3 сакавіка 1963, Улан-Батар, Манголія) — мангольскі дзяржаўны дзеяч. Абраны 7 ліпеня 2017 года прэзідэнт Манголіі.

Біяграфія Нарадзіўся 3 сакавіка 1963 года ва Улан-Батары.У 1982 годзе скончыў Вучылішча выяўленчых мастацтваў па спецыяльнасці «мастак». Валодае рускай і англійскай мовамі. 1982—1986 гады: працаваў мастаком у камітэце выяўленчых мастацтваў. 1986—1989 гады: член нацыянальнай зборнай МНР па самба і дзюдо. 1992—1997 гады: генеральны дырэктар у кампаніі «Жэнко», з 1992 па 2004 год працаваў у бізнес-структурах у Манголіі. з 2004 года дэпутат Вялікага дзяржаўнага хуралу Манголіі. 2008—2012 гады — міністр транспарту Манголіі. з 2012 года — міністр прамысловасці і сельскай гаспадаркі Манголіі.http://mongolnow.com/battulga.html У 2017 годзе высунуты на пасаду прэзідэнта Манголіі ад Дэмакратычнай партыі. 7 ліпеня 2017 года атрымаў перамогу на прэзідэнцкіх выбарахhttp://tass.ru/mezhdunarodnaya-panorama/4398238.

Абвінавачванні ў карупцыі Батулга абвінавачваўся ў карупцыі, звязанай з будаўніцтвам дарог у Манголіі, незаконным выкарыстанні рабочай сілы і злоўжыванні службовым становішчам. Яго абвінавачваюць у лабіяванні інтарэсаў пэўных кампаній пры будаўніцтве дарогhttp://newsbabr.com/mong/?IDE=147709 .

Сям’я Жанаты другі раз з рускай Анжалікай Даваін. Першая жонка Ц. Энхтуяа — дырэктар кампаніі «Нүүдэлчин»http://www.zabvo.su/showthread.php?199-Интересное-о-Монголии/page606. Пара мае дваіх блізнятаўhttp://asiarussia.ru/persons/16149/.

Спасылкі

Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Катэгорыя:Міністры Манголіі Катэгорыя:Самбісты Манголіі Катэгорыя:Дзюдаісты Манголіі Катэгорыя:Мастакі Манголіі Катэгорыя:Прадпрымальнікі Манголіі Катэгорыя:Прэзідэнты Манголіі