Піжма (Tanacetum) — род кветкавых раслін сямейства .
Назва Назва расліны звязана з састарэлым піжма («»): з аглядам на характэрны моцны пах. У сваім старажытным значэнні піжма паходзіць праз польскае і чэшскае пасярэдніцтва ад старажытнанямецкага слова bisamo, якое, у сваю чаргу, паходзіць ад ад («духмянасць»).
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны.
Сцёблы прамастойныя або ўзыходныя. Сцябло ў расліны тоўстае, з невялікай колькасцю лісця і кветкай на верхавіне. Вышыня расліны часам дасягае аднаго метра.
Лісце перыстарассечанае ці чаргаванае з кропкавымі паглыбленнямі, апушанае. Кветкі жоўтыя, трубчастыя, у кошыках, сабраных у шчыткападобныя суквецці, радзей адзіночныя. Цікавым у кветцы з’яўляецца тое, што ў ёй адсутнічаюць пялёсткі, або яны непрыкметныя па памеры. Таксама кветка з’яўляецца даволі жорсткай і ўтрымлівае ў сабе вялікую колькасць дубільных рэчываў.
Плод — сямянка.
Арэал і экалогія
Распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі Еўразіі, акрамя субарктычнага і арктычнага паясоў. У Забайкаллі і Манголіі піжмавыя стэпы. На тэрыторыі Беларусі 1 дзікарослы від: , старажытная лекавая расліна. Трапляецца на палях, у хмызняках, каля дарог і жылля. Інтрадукавана .
Значэнне і выкарыстанне Харчовыя, лекавыя, інсектыцыдныя расліны.
Траву піжмы выкарыстоўваюць у харчовай і лікёра-гарэлачнай прамысловасці (заменнік карыцы, мускатнага арэху).
Піжма шырока ўжываецца ў народнай медыцыне пры лячэнні жаўтухі, эпілепсіі, вадзянкі, дыярэі, малакроўя, сардэчнасасудзістых хвароб і парушэнні сардэчнай дзейнасці. Выкарыстоўваецца таксама як сродак для паляпшэння апетыту і абмену рэчываў, як мачагонны, патагонны і жоўцегонны сродак, антыгістамінны і проціліхаманкавы сродак, пры галаўным болю. Кветкі піжмы прыкладваюць да месца вывіху, пры напуханні скуры і гематомах.
Віды Некаторыя відыTanacetum species records..
Літаратура
Пижмо, горобина // Українська мала енциклопедія : 16 кн. : у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Накладом Адміністратури УАПЦ в Аргентині. — Буенос-Айрес, 1963. — Т. 6, кн. XI : Літери Пере — По. — С. 1364. — 1000 екз.
Спасылкі
Катэгорыя:Піжма