ПанхаксАзіяцкія шчупачкі // . — С. 50Панхакс // . — С. 111 (Aplocheilus panchax) — рыба роду азіяцкіх шчупачкоў атрада карпазубых.
Апісанне Даўжыня да 8 см. Цела жаўтавата-шэрае з дробнымі жоўтымі плямкамі. Зверху на галаве бліскучая пляма. Спінны плаўнік блакітны з чорнай плямай каля асновы; брушны і анальны — жаўтавата-зялёныя з аранжавымі кропкамі, па ніжнім краі анальнага ідзе аранжавая палоска; хваставы — светла-жоўты, мае па краі шырокую блакітную палосу з чорнай аблямоўкай. Афарбоўка цела самак больш сціплая, чым самцоў.
Пашырэнне Пашырана ў вадаёмах Індыі, Шры-Ланкі, Малайскага архіпелага. У Еўропу завезена ў канцы ХІХ ст.
Значэнне і выкарыстанне
Акварыумная рыба. Гадуюць у вялікіх акварыумах, пакрытых шклом (рыбы лёгка выскокваюць), з багатай расліннасцю на паверхні вады.
Літаратура Панхакс // Азіяцкія шчупачкі // . — С. 50
Катэгорыя:Карпазубападобныя