Руда́ўка — ручай у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Жацераўка.
Даўжыня ручая 3,6 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Халаімаўшчына, упадае ў Жацераўку на захад ад вёскі Мархачоўшчына. Рэчышча на працягу 1 км перад вусцем каналізаванае.
Літаратура
Ліст карты N-35-90. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1983 год.
Катэгорыя:Басейн Нёмана Катэгорыя:Рэкі Стаўбцоўскага раёна