Ку́наса, Кунаска — меліярацыйны канал у Нясвіжскім і Стаўбцоўскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Гавязнянка (басейн Нёмана).

Назва

Ул Тапароў назву рэчкі Кунава на Павоччы выводзіў ад літоўскага kunė «балота, твань»Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 298., ёсць літоўскія гідронімы Kuna, Kun-upisA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 172.. Таксама ў верхнянёманскім рэгіёне ў XVIII ст. пазначалася рэчка Кунаўка (працякала праз Макасічы і Пральнікі).

Гідраграфія Даўжыня канала 11 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Андрушы, упадае ў Гавязнянку на заходняй ускраіне вёскі Пагарэлае. Каля вёсак Кунаса і Суднікі створаны сажалкі. Асноўны прыток — ручай Жыгалка (злева).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Нясвіжскага раёна Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Басейн Нёмана