Навадво́рка, Нязя́нка — рака ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Нявіша (басейн Котры). Даўжыня 9 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 21 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2‰. Пачынаецца каля вёскі Курылаўцы, упадае ў Нявішу за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Равятычы. Рэчышча каналізаванае. Каля аграгарадка Новы Двор створана сажалка (плошча 0,08 км²).

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Котры Катэгорыя:Рэкі Шчучынскага раёна