Гродзенскі філіял БІП — філіял Беларускага інстытута правазнаўства ў г. Гродна, размешчаны ў будынку былога танкасуконнага камбіната па адрасе вул. Маставая, 39.
Гісторыя Створаны ў 1994 годзе, у той час вучэбна-адукацыйны працэс забяспечваўся адной кафедрай, першы набор студэнтаў быў праведзены па спецыяльнасці «Правазнаўства». Да 2010 года філіял размяшчаўся разам з Гродзенскім дзяржаўным прафесійным электратэхнічным каледжам імя І. Счаснага ў будынку па вуліцы Дзяржынскага, 41б. У 2005—2008 гадах таксама арандаваў памяшканні ў будынку па адрасе вул. Горкага, 121, дзе цяпер месціцца Упраўленне следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці.
З 2010 года месціцца ў новым будынку ў цэнтры горада на беразе р. Нёман. У філіяле створаны зал судовых пасяджэнняў для разгледжання судамі крымінальных, цывільных, эканамічных спраў у выязную сесію, правядзення дзелавых гульняў са студэнтамі па дысцыплінах працэсуальнага цыклу.
Структура Падрыхтоўку спецыялістаў у інстытуце па 150 дысцыплінах ажыццяўляюць 4 кафедры: Кафедра тэорыі і гісторыі права Кафедра крымінальнага права, працэсу і крыміналогіі Кафедра філасофіі, паліталогіі і псіхалогіі Кафедра цывільнага і міжнароднага права
Спецыяльнасці Правазнаўства (спецыялізацыя «Гаспадарчае права»; «Падатковае і банкаўскае права») Міжнароднае права (спецыялізацыя «Міжнароднае мытнае права») Паліталогія (спецыялізацыя «Палітычная ўлада і палітычныя сістэмы») Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве («Эканоміка і прававое забеспячэнне гаспадарчай дзейнасці»)
Дырэктары 1994—1998 — Рыгор Андрэевіч Колб 2000—2011 — Вячаслаў Цімафеевіч Леанавец 2011—2015 — Віталь Анатолевіч Пракопік з 2015 — Юрый Юр’евіч Гняздоўскі
Вядомыя выкладчыкі Наталля Уладзіміраўна Сліж — беларускі гісторык.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Гродна Катэгорыя:Маставая вуліца (Гродна) Катэгорыя:БІП — Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1994 годзе Катэгорыя:1994 год у Гродне