Гро́мчак — ручай у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Нявіша (басейн Нёмана). Даўжыня 9,4 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца на паўночны ўсход ад вёскі Голдзішкі, упадае ў Нявішу на паўднёвы ўсход ад вёскі Вуглы. На ўсім працягу каналізаваны. Каля вёскі Яхнавічы створана сажалка (плошча 0,14 км²).
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Котры Катэгорыя:Рэкі Шчучынскага раёна