«You Belong With Me» (бел. «Мы створаны адзін для аднаго») — трэці сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе другога студыйнага альбома «Fearless», выпушчаны 18 красавіка 2009 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана Тэйлар разам з Ліз Роуз. Кампазіцыя і відэакліп мелі вялікую папулярнасць у свеце (№ 2 у ЗША, №3 у Канадзе, №5 у Аўстраліі і Новай Зеландыі) і атрымалі станоўчыя водгукі, а таксама некалькі музычных узнагарод і намінацый, сярод якіх нават дзве намінаці Грэмі. На цяперашні час сінгл мае cем плацінавых сертыфікацый у Амерыцы.

Інфармацыя Гісторыя стварэння У адным з інтэрв'ю Тэйлар Свіфт прызналася, што ідэя напісаць гэтую песню прыйшла да яе, калі яна ўбачыла, як яе сябар, у якога яна таемна была закаханая, сварыцца са сваёй дзяўчынай па тэлефоне. Поўная сімпатыі да яго ў гэтай сітуацыі, Свіфт як раз і прыдумала канцэпцыю песні. Пазней яна скаардынавалася з аўтарам-песеннікам Ліз Роуз і сумеснымі намаганнямі песня была напісана. Першапачаткова «You Belong With Me» была выпушчаная як промосингл да другога альбому спявачкі «Fearless», аднак пазней было прынята рашэнне выпусціць песню як паўнавартасны сінгл.

Агульная інфармацыя «You Belong with Me» — гэта кантры-поп песня з элементамі кантры-рока, даўжынёй у 3 хвіліны і 52 секунды. Некаторыя эксперты аднеслі яе да жанра поп, напрыклад, Кейт Кіфер з часопіса «Paste Magazine» ахарактарызавала яе "выключна поп-песню". Песня мае ўмераны тэмп 130 удараў у хвіліну. Яна напісана ў танальнасці F♯ мажор, і вакал Свіфт ахоплівае амаль дзве актавы, ад F#3 да C#5. Акордавая паслядоўнасць кампазіцыі — F♯ –на C♯–G♯-B. У аранжыроўцы выкарыстоўваецца банджа разам электрагітарай.

Тэкст песні «You Belong with Me» распавядае пра любоўны трохкутнік паміж Тэйлар, яе сябрам, у якога яна таемна закаханая, і яго дзяўчынай. Некаторыя крытыкі адзначылі падабенства песні да аповеда ці нават казкі, пакладзеных на музыку. Крэйг Розен з «The Hollywood Reporter» лічыць, што «You Belong with Me» апавядае пра тэпічна рамантычныя падзеі ў з сярэдняй школай, што разварочваюцца вакол Свіфт, якая паўстае ў вобразе "дзяўчыны па суседстве".

Патаемнае пасланне — «Love Is Blind So You Couldn't See Me» (бел. «Каханне сляпое, таму ты не змог убачыць мяне»).

Чарты і сертыфікацыі У першы тыдзень рэлізу песні як промасінгла было ажыццёўлена каля 172,000 загрузак песні з iTunes Store, што дапамагло «You Belong With Me» адразу апынуцца на 12 месцы ў Billboard Hot 100. Праз некалькі месяцаў, калі кампазіцыя стала паўнапраўным сінглам, яна паднялася на 2 месца і стала адным з самых паспяховых сінглаў за ўсю кар'еру спявачкі. У канцы 2009 года «You Belong With Me» быў распрададзены ў колькасці 4 мільёны 122 тысячы копій у Злучаных Штатах і чатыры разы атрымаў плацінавы статус ад RIAA. На дадзены момант песня мае сем такіх сертыфікацый.

У Канадзе сінгл дасягнуў трэцяга месца ў нацыянальным хіт-парадзе і стаў двойчы плацінавым. У Аўстраліі і Новай Зеландыі песня стала пятай у чартах і атрымала чатыры і адну плацінавыя сертыфікаці адпаведна.

У Еўропе «You Belong With Me» не стаў такім паспяховым, не трапіўшы ў топ-10 хіт-парадаў.

Музычнае відэа

Відэакліп на песню быў зняты Раманам Уайтам ў 2009 годзе. Кліп распавядае пра простую дзяўчыну, якая спрабуе расказаць свайму суседу-аднакласніку пра сваё каханне, але трывае няўдачу ў канкурэнцыі з яго невыноснай папулярнайдзяўчынай-капітанам групы падтрымкі. Спявачка адыграла абедзве галоўныя жаночыя ролі ў кліпе. Любоўны інтарэс Тэйлар сыграў акцёр Лукас Ціл. Прэм'ерны паказ відэа адбыўся на тэлеканале Country Music Television 2 мая 2009 года. Пазней Свіфт атрымала статуэтку за «Лепшае жаночае відэа» на цырымоніі ўручэння MTV Video Music Awards 2009. Такім чынам, «You Belong With Me» стала першай кантры-песняй, якая атрымала гэту ўзнагароду. Таксама відэа атрымала мноства намінацый на розныя прэстыжныя прэміі, сярод якіх MuchMusic Video Awards.

На найбуйнейшым сусветным відэахостынгу YouTube відэакліп «You Belong With Me» набраў больш за 700 млн. праглядаў.

Версіі CD-сінгл "You Belong With Me" – 3:52 "Love Story" – 3:54

CD-сінгл №2 "You Belong With Me" – 3:52 "You Belong With Me" – 3:54

Личбая дыстрыбуцыя ЗША "You Belong With Me" – 3:52

Аўстралія / Еўропа "You Belong With Me" – 3:54

ЗША "You Belong With Me" – 3:47

Чарты Штотыднёвыя чарты

Чарт (2009)Вышэйшаяпазіцыя ARIA5 Ultratip Flanders11 Ultratip Wallonia23 Canadian Hot 1003 Tracklisten32 Mega Single Top 10068 Eurochart Hot 100 Singles61 Mahasz31 IRMA12 Japan Hot 10014 RIANZ5 IFPI17 Sverigetopplistan47 UK Singles Chart30 Billboard Hot 1002 Billboard Adult Contemporary1 Billboard Adult Top 402 Hot Country Songs1 Mainstream Top 404

Выніковыя гадавыя чарты Чарт (2009) Пазіцыя Billboard Hot 10011 Country Songs13 Billboard Adult Contemporary Songs14 Billboard Adult Pop Songs15 Billboard Pop Songs5 ARIA17 Canadian Hot 10014 RIANZ25 UK Singles177 Чарт (20010) Пазіцыя Billboard Hot 10057 Country Songs8

Чарты дзесяцігоддзя Чарт (2000-2009) Пазіцыя ARIA88