Шарль Аляксандр Дзюпюі (; , Ле-Пюі-ан-Веле, дэпартамент Верхняя Луара — , Іль-сюр-Тэт, дэпартамент Усходнія Пірэнеі) — французскі палітычны дзеяч, тройчы займаў пасаду прэм’ер-міністра.
Быў выкладчыкам, потым інспектарам акадэміі. З 1885 года член палаты дэпутатаў; прымаў дзейны ўдзел у абмеркаванні пытанняў народнай адукацыі і быў адным з бачных членаў камісіі для перагляду сістэмы сярэдняй адукацыі. У 1892 годзе ён быў прызначаны міністрам народнай асветы.
Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Францыі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Францыі Катэгорыя:Міністры адукацыі Францыі