Вуліца Будзённага () — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада.
Гісторыя Адна з найстарэйшых вуліц горада, пачала фарміравацца ў XVII ст. Першапачаткова насіла назву Шклоўскі завулак. У XIX ст. перайменавана расійскімі ўладамі ў Сувораўскую вуліцу, у гонар расійскага палкаводца, які камандаваў здушэннем паўстання Касцюшкі. У 1922 годзе названа ў гонар савецкага военачальніка С. М. Будзённага. Сучаснае аблічча вуліцы пачало складваецца ў пачатку 1930-х гадоў. У 1931—1937 гадах пабудаваны шэраг жылых дамоў. У 1950-я гады ў выніку рэканструкцыі цэнтральнай часткі горада вуліца забудавана 3-, 4-павярховымі жылымі дамамі. Частка вуліцы ад вул. Першамайскай да вуліцы Ленінскай пасля рэканструкцыі Камсамольскага сквера стала пешаходнай.
Размяшчэнне Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Да скрыжавання з вуліцай Ленінскай пешаходная, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Піянерскай.
Забудова
Няцотны бок № 3 — 7-ае анкалагічнае аддзяленне паліятыўнага лячэння (хоспіс) Магілёўскага абласнога анкалагічнага дыспансера.
№ 11 — інстытут «Магілёўграмадзянпраект».
Цотны бок (вул. Ленінская, 47) — кінатэатр «Радзіма».
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў)
Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Магілёва Катэгорыя:Вуліцы Беларусі, названыя ў гонар Сямёна Будзённага