Вуліца Гагарына () — вуліца ў паўднёвай частцы Магілёва. Размешчана ў Задняпроўскім жылым раёне, у Кастрычніцкім раёне.

Гісторыя Першапачаткова насіла назву Лагерная. Названая ў 1961 годзе ў гонар Ю. А. Гагарына.

Размяшчэнне Арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Пачынаецца ад скрыжавання з Пушкінскім праспектам, з паўднёвага захаду прымыкаюць вуліцы Дзям'яна Беднага, Герцэна, Крылова, бульвар Непакорных, завяршаецца скрыжаваннем з праспектам Шміта на плошчы Гагарына. Даўжыня вуліцы складае каля 1680 м.

Забудова Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў канцы 1960-х гадоў, забудавана 5-9-павярховымі жылымі дамамі. На ўчастку ад Пушкінскага пр. да бульвара Непакорных захавалася забудова прыватнымі жылымі дамамі. Да вуліцы прымыкаюць мікрараёны Задняпроўе 1 і Задняпроўе 4.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Магілёў) Катэгорыя:Задняпроўе Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Юрыя Гагарына Катэгорыя:Вуліцы, названыя ў гонар касманаўтаў