Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў горадзе Светлагорску.
Гісторыя 1960 год — адкрыццё ў Шацілках вячэрняга філіяла Маладзечанскага політэхнічнага тэхнікума. Набор ажыццяўляўся па спецыяльнасцях «Кацельні паратурбінныя ўстаноўкі», «Электрычныя станцыі, сеткі і сістэмы», гэта было звязана па-першае з будованай Васілевіцкай ДРЭС.
Установа размяшчалася ў двухпаверховым будынку па вуліцы Зялёнай.
Першы выпуск адбыўся ў 1963 годзе, а ўжо ў наступным годзе пачаўся набор па спецыяльнасці «Тэхналогія хімічных валокнаў».
У 1965 годзе пераўтвораны ў Светлагорскі вячэрні індустрыяльны тэхнікум, а ўжо на наступны год філіял пераўтвораны ў самастойную ўстанову — Светлагорскі індустрыяльны тэхнікум.
Ва ўмовах буйнога росту горада, з 1969 года пачаўся прыём па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва».
У 1982 годзе тэхнікум перанесены з вуліцы Зялёнай ў новы будынак (арх. У. К. Філатаў) па вуліцы Шашэйнай.
У 1983 годзе першы набор па спецыяльнасці «Водныя шляхі зносін» і «Эксплуатацыя суднавых энергетычных установак».
У 1990 годзе набор па спецыяльнасці «Мадэляванне і канструяванне швейных вырабаў».
У 1996 годзе набор па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль».
У 2007 годзе тэхнікум пераўтвораны ў Светлагорскі дзяржаўны індустрыяльны каледж.
Спецыяльнасці Электразабеспячэнне (па галінах) Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (па напрамках) Канструяванне і тэхналогія швейных вырабаў Хімічная тэхналогія арганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў Суднаваджэння і эксплуатацыя рачнога флоту Эксплуатацыя ўнутраных водных шляхоў Бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль
Дырэктары 1963—1965 — Якаўлеў Мікалай Нікіціч. 1965—1978 — Арысік Тамара Уладзіміраўна. 1978—1987 — Падольскі Іван Сцяпанавіч. 1987—2002 — Фомчанка Станіслаў Гаўрылавіч. 2002—2015 — Скурчаеў Фёдар Цітавіч. з 2015 года — Вялічка Людміла Піліпаўна.
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Адукацыя ў Светлагорску Катэгорыя:Каледжы Беларусі Катэгорыя:1960 год у Беларусі Катэгорыя:Навучальныя ўстановы Гомельскай вобласці