Уладзімір Аляксандравіч Чанту́рыя (, Баку — , Мінск) — беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог. Доктар архітэктуры (1965), прафесар (1968). Бацька архітэктара Юрыя Чантурыі.
Біяграфія Скончыў у 1947 годзе Азербайджанскі індустрыяльны інстытут. У 1947—1949 у інстытуце «Белдзяржпраект» у Мінску, АН БССР, з 1953 выкладчык БПІ, з 1969 загадчык кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры. Член КПСС з 1953 года.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац, прысвечаных даследаванню і прапагандзе архітэктурнай спадчыны Беларусі, у т.л.: «Архітэктура Беларусі канца XVIII — пачатку XIX ст.» (Мінск, 1962), «Гісторыя архітэктуры Беларусі, дакастрычніцкі перыяд» (Мінск, 1969), падручнік для ВНУ «Гісторыя архітэктуры Беларусі» (Мінск, 1977), «Беларускі экватар» (Мінск, 1981, у суаўтарстве), «Архітэктурныя помнікі Беларусі» (Мінск, 1982), «Атлас помнікаў архітэктуры і мемарыяльных комплексаў Беларусі» (Мінск, 1983, у суаўтарстве), «Помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі» (Мінск, 1986), «З гісторыі беларускай архітэктуры» — у кнізе «Навука і чалавецтва» (Масква, 1966), «Архітэктура канца XVIII — пачатку XIX ст.» — у кнізе «Усеагульная гісторыя архітэктуры» (Масква, 1968).
Кіраваў абмерамі помнікаў беларускай архітэктуры (1954—1970) і абследаваннем гістарычных гарадоў БССР (1970—1982). Удзельнічаў у стварэнні ПДП гістарычных цэнтраў Гродна (1970) і Віцебска (1972).
Узнагароды Узнагароджаны медалямі, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980) за кнігу «Гісторыя архітэктуры Беларусі» (дакастрычніцкі перыяд, 2-е выд., 1977).
Творы Архитектура Белоруссии конца XVIII — начала XIX века. Мн., 1962; Архитектура конца XVIII — начала XIX вв. // Всеобщая история архитектуры. М., 1968. Т. 6; Из истории белорусского зодчества // Наука и человечество. М., 1977; Архитектурные памятники Белоруссии. Мн., 1982; Атлас памятников архитектуры и мемориальных комплексов Белоруссии. Мн., 1983; История архитектуры Белоруссии. Т. 1 (Дооктябрьский период). 3 изд. Мн., 1985; Белоруссия, Литва, Латвия, Эстония. М., 1986 (у сааўт.); Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии. Мн., 1986; Белорусский «экватор». 2 изд. Мн., 1988 (у сааўт.).
Літаратура
— С. 215. Воинов А. П., Воинов А. А. Устремленность // Стр-во и архитектура Белоруссии. 1983. № 3.
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Дактары архітэктуры Катэгорыя:Выкладчыкі БНТУ Катэгорыя:Гісторыкі архітэктуры Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя